Замаскварэцкая лінія
| Замаскварэцкая лінія | |
|---|---|
| Маскоўскі мэтрапалітэн | |
| Пачатак працы | 11 верасьня 1938 |
| Даўжыня, км | 39,8 |
| Колькасьць станцыяў | 21 |
| Вагонаў у складзе | 8 |
| Завантажаныя станцыі | Рачны вакзал |
| Наземныя часткі | Няма |
| Электрадэпо | Сокал, Замаскварэцкае |
«Замаскварэцкая лінія» (да 1990 году — «Горкаўская-Замаскварэцкая», таксама вядомая як «зялёная лінія») — храналягічна трэцяя лінія Маскоўскага мэтро. Зьвязвае цераз цэнтар раёны, што ляжаць побач з Ленінградзскае шашой, з Каломенскім, Царыцына й буйным жылым масывам Арэхава-Барысава на поўдні Масквы.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Лінія спачатку была пабудаваная як частка другой чаргі разьвіцьця мэтрапалітэну, першая частка адкрытая ў 1938 годзе ад станцыі «Сокал» да «Плошчы Сьвердлава» (цяпер - Тэатральная). Лінія разгрузіла Ленінградзкі праспэкт і вуліцу Горкага (цяпер Цьвярская), злучыўны таксама цэнтральны аэравакзал і Беларускі чыгуначны вакзал. Другая чарга лініі (працяг на поўдзень) пачала будавацца незадоўга да пачатку Вялікае Айчыннае вайны. Будаўніцтва было перарванае толькі ўвосень 1941 году, калі фашысцкія войскі падыйшлі да Масквы. Аднак ужо ў траўні 1942 году працы аднавіліся, і 1 студзеня 1943 году прайшло адкрыцьцё участку (першапачаткова без станцяў «Новакузьнецкая» й «Павялецкая», якія былі адкрытыя пазьней ужо ў складзе дзейснай лініі). Трасіроўка праклала шлях уздоўж Чырвонае плошчы й пад Масква-ракой у Замаскварэчча, цераз Павялецкі вакзал і дайшла да станцыі «Завод імя Сталіна» (цяпер - Аўтазаводзкая) побач з аднайменным буйным аўтамабільным прадпрыемствам Масквы.
Сучаснасьць [рэдагаваць]
Цяпер даўжыня лініі складае 39,8 км, на ёй разьмешчаная 21 станцыя. Сярэдні час паездкі па лініі 56 хвілін. Сярэдняя хуткасьць руху цягнікоў — 42 км/г. Амаль уся лінія разьмешчаная пад зямлёй (за выключэньнем перагону паміж станцыямі «Аўтазаводзкая» і «Каломенская»), дзе лінія выходзіць на паверхню і праз мэтрамост перасякае Маскву-раку.
Перспэктывы [рэдагаваць]
Напрыканцы 2013 году між станцыямі «Чырвонагвардзейская» й «Алма-Ацінская» плянуецца адкрыцьцё электрадэпо «Брацеева». На 2015 год заплянаваны працяг лініі на поўнач ад станцыі «Рачны вакзал» да станцый «Беламорская» й «Вуліца Дыбенкі». У тым самым годзе на адкрытым перагоне між станцыямі «Аўтазаводзкая» й «Каломенская» плянуецца будаваньне станцыі «Тэхнапарк». Станцыя будзе мець выйсьце да праспэкту Андропава й офіснаму цэнтру, ўзьведзенаму на частцы плошчаў заводу ЗіЛ.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Замаскварэцкая лінія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну | |||||||||||||||||||||||
| 1 | Сакольніцкая | 2 | Замаскварэцкая | 3 | Арбацка-Пакроўская | 4 | Філёўская | ||||||||||||||||
| 5 | Кальцавая | 6 | Калуска-Рыская | 7 | Таганска-Краснапрэсьненская | 8 | Калінінская | ||||||||||||||||
| 9 | Серпухоўска-Ціміразеўская | 10 | Люблінска-Дзьмітроўская | 11 | Кахоўская | 12 | Сонцаўская | ||||||||||||||||
| Лініі лёгкага мэтро | |||||||||||||||||||||||
| Л1 | Бутаўская | ||||||||||||||||||||||