Чорная дзірка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чорная дзірка – астрафізычны аб'ект, які стварае настолькі вялікую сілу прыцягненьня, што аніякія як заўгодна хуткія часткі ня могуць вырвацца зь яе паверхні. Пошукі чорных дзірак у Сусьвеце – адно з актуальных заданьняў астрафізыкі. Дапушчаюць, што чорныя дзіркі могуць быць нябачнымі кампанэнтамі некаторых падвойных сыстэмаў. Выявіць іх пры гэтым можна па рэнтгенаўскім выпраменьваньні, якое ўзьнікае ў выніку ператоку газу на чорную дзірку з суседняй (звычайнай) зоркі. Дапушчаюць таксама, што ў ядрах актыўных Галяктык і квазарах могуць быць зьверхмасіўныя чорныя дзіркі.
Сам тэрмін быў прыдуманы Джонам Арчыбальдам Ўілерам у канцы 1967 году і ўпершыню ўжыты ў публічнай лекцыі "Наш Сусьвет: вядомы і невядомы (Our Universe: the Known and Unknown)" 29 сьнежня 1967 году.
[рэдагаваць] Спасылкі
Чорная дзірка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

