Шарлёттаўн
| Шарлёттаўн | |||||
| Charlottetown | |||||
Шарлёттаўн узімку |
|||||
|
|||||
| Горад з: | 17 красавіка 1855 | ||||
| Краіна: | Канада | ||||
| Правінцыя: | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
| Мэр: | Кліфард Д. Лі | ||||
| Плошча: | 44,33 км² | ||||
| Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
32 174 чалавек 725,8 чал./км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-4 UTC-3 |
||||
| Тэлефонны код: | +1-902 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°13′59.99″ пн. ш. 63°09′00″ з. д. / 46.2333306° пн. ш. 63.15° з. д.Каардынаты: 46°13′59.99″ пн. ш. 63°09′00″ з. д. / 46.2333306° пн. ш. 63.15° з. д. | ||||
|
Шарлёттаўн на мапе Канады
Шарлёттаўн
|
|||||
Шарлёттаўн (па-ангельску: Charlottetown) — сталіца і найбуйнейшы горад самай дробнай канадзкай правінцыі Востраў Прынца Эдўарда.
Насельніцтва — 32174 (2006), мэтраполіі — 58625 чалавека, у асноўным, беласкурыя. Больш за 91% — хрысьціяне, большасьць — каталікі і пратэстанты.
На месцы гораду раней былі індзейскія паселішчы (мікмакі). У 1720 годзе французы заснавалі цьвердзь, якая ў 1758 годзе перайшла пад кантроль ангельцаў. Сам Шарлёттаўн, названы ў гонар жонкі Георга III і будучай бабулі каралевы Вікторыі Шарлёты Мэкленбург-Страліцкай, быў заснаваны ў 1764 годзе, статус горада атрымаў 17 красавіка 1855 году.
Горад таксама вядомы правядзеньнем у 1864 годзе канфэрэнцыі дэлегатаў ангельскіх і паўночнаамэрыканскіх калёніяў, якая заклала пачатак утварэньню Канадзкай канфэдэрацыі[1].
Шарлёттаўн інтэнсіўна наведваецца турыстамі, у горадзе захавалася шмат славутасьцяў канца XVIII—XIX стст. Акрамя таго, у Шарлёттаўн часта заходзяць круізныя судны.
Клімат, як і па ўсім востраве, мяккі і вільготны, моцны ўплыў на надвор’е аказвае Атлянтычны акіян. Тэмпэратура студзеня-лютага — каля −7 °C, ліпеня-жніўня — +17-+18°С. Узімку назіраюцца адлігі і сьнегапады. Улетку пахмурна і дажджліва.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Charlottetown (анг.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Шарлёттаўн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |