Шымбольт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sinbald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sindt + Bald
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Baltsint
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Шымбольт»

Шымбольт — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сінбальд, Сэндыбальд або Сінібальд (Sinbald, Sendebald, Sinibald, Sinebaldus[1]) і Бальтсінд (Baltsint) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сінд- (-зынд-) (імёны ліцьвінаў Сындык, Жындуль, Сіндэр; германскія імёны Sindico, Sindulus, Sinder) паходзіць ад гоцкага sinþs 'дарога, шлях'[3] або германскага sintha 'дарога, падарожжа, вайсковая выправа'[4], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Румбольд; германскія імёны Baldwin, Beribald, Rumbold) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[5][6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на мещанина Берестейского на Шимбольта старого и на двухъ сыновъ его на Федьца а на Грица… тотъ мещанинъ Шимбольтъ (1510—1517 гады)[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schneller C. Tirolische Namenforschungen. — Innsbruck, 1890. S. 259.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1341, 241, 1337.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 201.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  7. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 298—299.