Экерэ (камуна лэну Стакгольм)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Камуна Экерэ Ekerö kommun |
|
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Швэцыя |
| Лэн | Стакгольм (лэн) |
| Насельніцтва (2011) | 25 767 чалавек |
| Шчыльнасьць | 119,08 чал./км² |
| Плошча | 386,58 км² |
| Камуна Экерэ на мапе Швэцыі | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +1 |
| Летні час | +2 |
| Афіцыйны сайт | |
Экерэ (па-швэдзку: Ekerö kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольм. Разьмешчана на 140 астравах возера Мэлярэн, найбольш значныя зь якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б'ёркё, Гэльгё ды Мунсё. Зьяўляецца часткай Вялікага Стакгольму. Галоўны горад — Экерэ. Насельніцтва 25 767 чалавек (31 сьнежня 2011). На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два а'екты, уключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — каралеўскі палац Дротнінггольм, які цяпер зьяўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй швэдзкага караля, і Бірка — рэшты гораду эпохі вікінгаў (на востраве Б'ёркё).
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Карл XVI Густаў — кароль Швэцыі
- Сыльвія — каралева Швэцыі
- Людміла Энгквіст — швэдзкая спартсмэнка расейскага паходжаньня
- Агнэта Фэльтскуг — швэдзкая сьпявачка, былая ўдзельніца ABBA
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Экерэ (камуна лэну Вэстра Ёталянд)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Экерэ (камуна лэну Стакгольм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |