Янэз Дрноўшэк
| Янэз Дрноўшэк | |
| 2-і прэзыдэнт Славеніі | |
|---|---|
| 22 сьнежня 2002 — 23 сьнежня 2007 | |
| Папярэднік: | Мілан Кучан |
| Наступнік: | Даніла Цюрк |
| 12-ы Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі | |
| 15 траўня 1989 — 15 траўня 1990 | |
| Папярэднік: | Raif Dizdarević |
| Наступнік: | Borisav Jović |
| прэм’ер-міністар Славеніі | |
| 14 траўня 1992 — 3 траўня 2000 | |
| Прэзыдэнт: | Мілан Кучан |
| Папярэднік: | Lojze Peterle |
| Наступнік: | Andrej Bajuk |
| 17 лістапада 2000 — 11 сьнежня 2002 | |
| Прэзыдэнт: | Мілан Кучан |
| Папярэднік: | Andrej Bajuk |
| Наступнік: | Anton Rop |
| 11 генэральны сакратар руху недалучэньня | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 17 траўня 1950 Цэле, Югаславія (зараз Славенія) |
| Памёр: | 23 лютага 2008 (57 гадоў) Заплана, Славенія |
| Партыя: | камуністычная ліга Югаславіі (да 1990) |
| Жонка: | Majda Drnovšek (развод 1980) |
| Дзеці: | 2 |
![]() |
|
Янэз Дрноўшэк (па-славенску: Janez Drnovšek; 17 траўня 1950, Цэле — 23 лютага 2008, Заплана) — югаслаўскі і славенскі палітык. Другі прэзыдэнт Славеніі (2002—2007, доўгі час прэм’ер-міністар Славеніі (1992—2000, 2000—2002). Старшыня Прэзыдыюму Югаславіі ў 1989—1990.
Біяграфія [рэдагаваць]
Вывучаў эканоміку, скончыў ВНУ ў 1973 годзе, затым спэцыялізаваўся ў «Інстытуце сусьветнай эканомікі» ў Осьлё. Атрымаў ступень магістра ў 1981 годзе, абараніў дысэртацыю «Міжнародны валютны фонд і Югаславія» ў 1986 годзе ў Вашынгтоне. Між тым, працаваў у Славеніі спачатку ў будаўнічай кампаніі, пазьней — у банкаўскім фiлiяле. Адзін год прапрацаваў у Пасольстве Югаславіі ў Эгіпце (Каір).
У 1989 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, стаў кіраўніком дзяржавы Югаславія, нечакана апярэдзіўшы на выбарах фаварыта ўраду Марка Булца.
Да самага краху камуністычнага рэжыму ў Югаславіі заставаўся чальцом камуністычнай партыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Янэз Дрноўшэк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
