Яэль Сыркес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яэль бэн Самуэль Сыркіс
No male portrait be.svg
Род дзейнасьці рабін
Дата нараджэньня 1561
Месца нараджэньня Люблін
Падданства Рэч Паспалітая
Дата сьмерці 1640
Месца сьмерці Кракаў

Яэль бэн Самуэль Сэгаль Яфэ Сыркес (на іўрыце: יואל סירקיש), таксама вядомы як Бах (на іўр. ב"ח паводле абрэвіятуры ягонае magnum opus «Баіт Хадаш»; 1561, Люблін — 1640, Кракаў) — выбітны жыдоўскі талмудыст і галахіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яэль Сыркес нарадзіўся ў Любліне ў заможнай сям’і выхадцаў з Прагі. З чатырнаццацігадовага ўзросту навучаўся ў люблінскай яшыве, а з 1591 року — у галоўнага берасьцейскага рабіна Цьві-Гірша Шора. У маладым узросьце стаў рабінам Пружаны, пазьней быў рабінам у Лукаве, Меджыбожы, Белзе (1612), Шыдлоўцы, Берасьці (161418)[1] і Кракаве.

У Меджыбожы заснаваў вялікую яшыву. У Кракаве быў прызначаны кіраўніком бэт-дыну і яшывы.

Памёр у Кракаве, пахаваны на могілках Рэмух на вуліцы Шырокай.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю першую кнігу — камэнтар на «Скрутак Рут» — выдаў падчас знаходжаньня рабінам у Берасьці.

Галоўная праца Яэля Сыркеса — «Баіт Хадаш» (16311639; на іўр. «новы дом»), якая сталася ўсебаковым і грунтоўным камэнтарам да кодэксу талмудычнага права «Арбаа Турым» Яакава бэн Ашэра(he). Наступныя пакаленьні надалі Сыркесу мянушку Бах паводле абрэвіятуры ягонага фундамэнтальнага твору, які шырока вывучаецца да цяперашняга часу.

Зборнікі рэспонсаў Сыркеса пад назовамі «Scheelot u-Teschubot Bajit Chadasch», на іўрыце: שאלות ותשונות נית חדש‎ (Франкфурт, 1697) і «Scheelot u-Teschubot Bet Chadasch ha-Chadaschot» (Корац, 1785) зьмяшчаюць каштоўныя матэрыялы па гісторыі жыдоў у Польшчы, Літве і Расеі.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ List of Rabbis of Brisk D'Lita(анг.) Yizkor Book Project Manager. JewishGen, Inc.. Праверана 6 траўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]