Яўген Ляцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Ляцкі
Яўген Ляцкі, 1889 г.
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1868
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 7 ліпеня 1942 (74 гады)
Месца сьмерці Прага
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, перакладнік, прафэсар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства, этнаграфія
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляцкі.

Яўге́н Алякса́ндравіч Ля́цкі (15 сакавіка 1868, Менск — 7 ліпеня 1942, Прага) — беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледнік беларускага фальклёру.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўген Ляцкі, 1893 г.

Навучаўся ў Менскай гімназіі. У 1893 годзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, выкладаў у ім. Езьдзіў у экспэдыцыі на Палесьсе, Прыволжа, расейскую Поўнач. З канца 1890-х гадоў — у Санкт-Пецярбургу, супрацоўнік Інстытуту антрапалёгіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага, потым старэйшы этнограф, загадчык этнаграфічнага аддзелу Расейскага музэю імя Аляксандра III.

Па Кастрычніцкім перавароце 1917 году выехаў у Фінляндыю, у 1920 годзе — Швэцыю, з 1922 году жыў у Чэхаславаччыне. Адкрыў у Празе выдавецтва «Полымя», узначальваў катэдру ў Карлавым унівэрсытэце, выкладаў у Расейскім вольным унівэрсытэце.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар раману «Тундра».

Ягоныя фальклёрна-этнаграфічныя дасьледаваньні напісаныя на падставе матэрыялаў, сабраных у час экспэдыцыяў на беларускіх землях і ў іншыя краіны. Шмат зрабіў дзеля папулярызацыі за мяжой беларускай літаратуры і фальклёру. У манаграфіі, прысьвечанай «Слову пра паход Ігаравы», значнае месца адвёў беларускаму элемэнту гэтага помніка. У 1927—1929 гадох апублікаваў цыкль артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.