IBM
| International Business Machines Corporation | |
| Тып | Публічная кампанія |
|---|---|
| Лістынг на біржы | NYSE: IBM NASDAQ: IBM Складнік Dow Jones Складнік S&P 500 |
| Заснаваная | Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША 16 чэрвеня 2011 году |
| Заснавальнікі | Томас Джон Ўотсан |
| Разьмяшчэньне | Арманк, Нью-Ёрк, ЗША |
| Ключавыя фігуры | Джыні Ромэці (прэзыдэнт і CEO) Самуэль Пальмізана (старшыня савету) |
| Галіна | Кампутарная тэхніка, Апраграмаваньне, ІТ-паслугі, ІТ-кансалтынг |
| Афіцыйны сайт | IBM.com |
International Business Machines Corporation (NYSE: IBM) ці IBM — амэрыканская транснацыянальная тэхналягічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную кампутарную тэхніку і апраграмаваньне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласьцёх ад мэйнфрэймаўскіх кампутараў да нанатэхналёгіяў.[1] На сьнежань 2011 году IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналягічнай кампаніяй у сьвеце паводле рынкавай капіталізацыі.[2][3]
Кампанія была заснаваная ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation празь зьліцьцё трох кампаніяў: Tabulating Machine Company, International Time Recording Company і Computing Scale Corporation.[4] Назву International Business Machines кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазьней, Паўднёвай Амэрыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку Big Blue (ад ангельскага «Сіні волат»).
IBM мае найбольшую колькасьць патэнтаў сярод тэхналягічных кампаніяў ЗША. Па ўсім сьвеце разьмешчана 9 дасьледчых лябараторыяў.[5] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Т’юрынга, 9 разоў — Нацыянальны мэдаль у вобласьці тэхналёгіяў і інавацыяў, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы мэдаль.[6] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цьвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база зьвестак, Universal Product Code, фінансавы своп, кампутарная сыстэма SABRE, DRAM, сыстэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Nanotechnology & Nanoscience (анг.)
- ^ Prices and market values at 31 December 2011(анг.). Financial Times.
- ^ IBM beats Microsoft in tech giants ranking(анг.). BBC World News.
- ^ IBM Archives: Frequently Asked Questions (анг.)
- ^ IBM maintains patent lead, moves to increase patent quality (анг.)
- ^ Awards & Achievements (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
IBM — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |