Iron Maiden

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Iron Maiden
Iron Maiden in the Palais Omnisports of Paris-Bercy (France).jpg
Інфармацыя
Гады 1975 — нашы дні
Адкуль Лэйтан, Усходні Лёндан, Ангельшчына
Мова ангельская
Жанр гэві-мэтал, НВОБХМ
Выдавец EMI, Sanctuary, Columbia, Portrait, Capitol, Epic, CMC International, Harvest
Зьвязаныя праекты Bruce Dickinson, Blaze Bayley, ASAP, Wolfsbane, Paul Di'Anno, Urchin, The Untouchables, Psycho Motel, Lauren Harris, Samson, Trust, The Entire Population of Hackney
Афіцыйная старонка www.ironmaiden.com
Удзельнікі
Удзельнікі Стыў Гарыс
Дэйв Мюрэй
Ніка Макбрэйн
Брус Дыкінсан
Эдрыян Сьміт
Янік Гэрс

Iron Maiden — брытанскі гэві-мэталічны гурт, заснаваны Стывам Гарысам у 1975. Гурт выпусьціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы й 8 складанак.

Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМангельскае NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасьць у 1980-я й пасьля шэрагу зьменаў у складзе запісаў некалькі залатых і плятынавых альбомаў, як то: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя часы (1975—1978)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як Стыў Гарыс пакінуў свой мінулы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага году ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такі назоў ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма Чалавек у жалезнай масцы, дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаваньне для катаваньня.

Стыў Гарыс і Дэйв Мюрэй — былі й застаюцца найбольш «сталымі» чальцамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энэргіі й харызмы на сцэне». Спачатку яго зьмяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Сойэра, што выклікала некаторыя непаразуменьні паміж Мюрэем і Вілкакам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджгаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клявішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вэпрэм, бубны — Бэры Пэркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста й наняць бубнача Дуга Сэмпсана.

Шлях да папулярнасьці (1978—1981)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лэйтанстоўн) прывяла да зьяўленьня ў гурце новага вакаліста Пола Ды’Ана.

Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазыцыяў. Таму, напярэдадні Новага Году ў 1978, чальцы гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песьні, усе 500 копіяў вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазыцыяў Prowler заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзьве кампазыцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў складанку Metal for Muthas (15 лютага 1980).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Iron Maidenсховішча мультымэдыйных матэрыялаў