PT-91

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
PT-91 Цьвёрды
POL PT91 Twardy.jpg
Тып танка: асноўны танк
Краіна-вытворца: Польшча
Павозка (экіпаж), чал.: 3
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1995
Выкарыстаньне: Польшча (232 адзінкі),
Малайзія (48 адзінак)
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1995
Вытворца: Bumar Łabędy
Усяго выраблена: болей за 250
Мадыфікацыі: PT-91 Twardy
Памеры:
Маса, т: 45,3
Даўжыня, мм: 686
Даўжыня з гарматай, мм: 953
Шырыня, м: 3,37 (нармальны)
3,59 (з экранамі супраць кумулятыўных снарадаў)
Вышыня, м: 2,19
Браня:
Актыўная браня, мм: браня і рэактыўнай маналітнай сталі, таўшчынёй 220 мм (тэле), каля 400 мм (вежа), 80 мм (бакавыя часткі корпуса)
Дынамічная браня, мм: навясная ERAWA
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 2А46 рапіра-3 125 мм
Тып гарматы: гладкаствольная
Боекамплект гарматы: 42 шт
Кулямёт: АПК 7,62 ММ.
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: 1 дызэльны рухавік, 12-цыліндравы PZL-Wola S-12U магутнасьць 625 кВт
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 850 к. с.
Хуткасьць па шашы, км/г: 60 км/г
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 40 км/г
Выявы ў Вікісховішчы

PT-91 «Цьвёрды» (па-польску: PT-91 Twardy) — польскі асноўны баявы танк, заснаваны на ліцэнзійным варыянце савецкага Т-72М1. Першыя прататыпы былі выраблены ў 1993 годзе. Базавы варыянт PT-91 сэрыйна выпускаўся на прадпрыемстве «Бумар-Лабэнды» (па-польску: Bumar Łabędy) з 1995 па 2002 год. Усяго для ВС Польшчы было выраблена 232 PT-91. Апроч выпуску новых танкаў, Польшча плянуе пераабсталёўваць па гэтым стандарце ўсе стаячыя на ўзбраеньні Т-72.

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • PT-91 Twardy — базавы варыянт, разьвіцьцё T-72M1. Паступіў на ўзбраеньне ў 1995 годзе. Абсталяваны дызэльным рухавіком PZL-Wola S-12U магутнасьцю 850 л.з., СКА СКА-1М «Драва», цеплавізарам польскай вытворчасьці й ДА ERAWA. Асноўны танк ВС Польшчы.
  • PT-91А — абсталяваны мадэрнізаваным дызэльным рухавіком PZL-Wola S-1000 магутнасьцю 1000 л.з. Сэрыйна не выпускаўся.
  • PT-91Z Hardy — мадэрнізаваны варыянт PT-91А, абсталяваны францускае СКА Sagem SAVAN 15. Гэты танк перамог у тэндары на пастаўку танкаў узброеным сілам Малайзіі ў 2003 годзе. Быў выраблены толькі адзін прататып.
  • PT-91M Pendekar — варыянт PT-91Z для ўзброеных сілаў Малайзіі (адгэтуль літара «М» у індэксе). Танк абсталяваны манаблёчнаю сілкавальнай усталёўкаю SESM/Renk ESM 350, якая складаецца з мадэрнізаванага польскага рухавіка PZL-Wola S-1000R магутнасьцю 1000 л.з. і аўтаматычнаю каробкаю перадач Rent (8 перадачаў наперад і 3 назад).[1] Дадзеная сілкавальная ўсталёўка таксама абсталявана комплекснаю сыстэмаю кіраваньня рухам, якая забясьпечвае плыўны заваротак і кіраваньне штурвалам замест рычагоў. Хуткасьць танку вырасла да 65 км/г і 20 км/г пярэднім і заднім ходам адпаведна.[2] На PT-91M усталёўваецца француская СКА Sagem Savan 15, панарамны прыцэл камандзіра Sagem VIGY 15, і лязэрная гіраскапічная сыстэма навядзеньня й наземнае навігацыі танкавай прылады Sagem SIGMA 30.[3] СКА Sagem Savan-15 забясьпечвае стабілізацыю прылады ў дзвюх плоскасьцях з дакладнасьцю 0,05 мрад і абсталёўваецца аўтаматам суправаджэньня цэлі.[4] Мадэрнізаваная гармата славацкай вытворчасьці 2A46MS мае на 23 % лепшую дакладнасьць стральбы ў параўнаньні з 2A46M.[5] У якасьці дадатковага ўзбраеньня выкарыстоўваюцца кулямёты 7,62-мм FN MAG і 12,7-мм і Браўнінг M2. На танк таксама ўсталяваны комплекс электра-аптычнае актыўнае абароны ад высокадакладнай зброі Obra-3, француская сыстэма сувязі Thales, ДА ERAWA 3, нямецкія гусеніцы Type 570P (Diehl Remscheid GmbH). Кантракт на пастаўку танкаў быў падпісаны ў 2003 годзе, паводле якога тэхніка павінна была быць пастаўлена на працягу наступных трох гадоў. Аднак з-за затрымкі пастаўкаў СКА і бартавое электронікі францускаю кампаніяю Sagem і шэрагу тэхнічных цяжкаьцяў вытворчасьць танкаў пачалася толькі ў 2007 годзе. У 2007—2009 гадах былі пабудаваны 48 танкаў, якія паступілі на ўзбраеньні малазійскага войска ў 2010 годзе.
  • PT-91Ex — сучасны экспартны варыянт; абсталёўваецца БІКС (баявою інфармацыйна-кіравальнаю сыстэмаю), ДСУ магутнасЬцю 16 квт, кандыцыянерам[6]
  • PT-91U — PT-91 з пакетам мадэрнізацыі PT-72U.
  • PT-91EU — экспартныя PT-91E з пакетам мадэрнізацыі PT-72U.

Машыны на базе PT-91[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • WZT-3 — браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына на базе польскага варыянту танка Т-72М1. На ўзбраеньні УС Індыі складаецца 352 БРЭМ WZT-3, па стане на 2012 год. У кастрычніку 2011 году быў падпісаны яшчэ адзін кантракт на пастаўку 204 WZT-3 для войска.[7]
  • WZT-4 — браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына на базе PT-91. У рамках пакетнага кантракту 2003 году кампанія «Бумар-Лабэнды» паставіла 6 такіх БРЭМ у Маляйзію.[8]
  • Loara-A — прататып зэнітнае самаходнае ўсталёўкі, узброенае дзьвюма 35-мм аўтаматычнымі гарматамі.

Галерэя фатаграфіяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На ўзбраеньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • М. Баратынскі Сярэднія й асноўныя танкі замежных краінаў 1945—2000 (Частка 2). — М.: Бронекалекцыя, выпуск № 2, 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  PT-91сховішча мультымэдыйных матэрыялаў