Інстытут тэхнічнай акустыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 55°11′47″ пн. ш. 30°13′28″ у. д. / 55.19639° пн. ш. 30.22444° у. д. / 55.19639; 30.22444

Інстытут тэхнічнай акустыкі
рас. Институт технической акустики
Абрэвіятура ІТА
Папярэднік Інстытут фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў
Дата ўтварэньня 25 верасьня 1975 (48 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка атрыманьня функцыянальных матэрыялаў
Месцазнаходжаньне Віцебск, Кастрычніцкі раён, прасп. Люднікава, д. 13
Сяброўства Рэспубліканскі цэнтар трансфэру тэхналёгіяў
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Васіль Рубанік
Намесьнік па інавацыйнай працы Юры Царэнка
Навуковы сакратар Зьміцер Багрэц
Асноўныя асобы Уладзімер Клубовіч
Кіроўны орган Навуковая рада
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Сайт itanas.by
Колішняя назва Віцебскае аддзяленьне Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў (да 1994 г.)

Інстытут тэхнічнай акустыкі — установа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў верасьні 1975 году ў якасьці Віцебскага аддзяленьня Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП).

На 2018 год Інстытут уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Пры ІТА працавалі асьпірантура і дактарантура з наборам на 3 спэцыяльнасьці: 1) фізыка кандэнсаванага стану, 2) тэхналёгіі і абсталяваньне мэханічнай і фізыка-тэхнічнай апрацоўкі, 3) апрацоўка мэталаў ціскам. Інстытут аказваў наступныя паслугі: 1) дасьледаваньне ўзьдзеяньня канцэнтраванага патоку энэргіі на кандэнсаванае асяродзьдзе і фізычны працэс, у тым ліку тэрмапругкага фазавага ператварэньня; 2) распрацоўку ўльтрагукавага і мэдычнага абсталяваньня; 3) аднаўленьне дэталяў газадынамічным напыленьнем, 4) электрафізычныя вымярэньні; 5) ўсталяваньне прыладаў аховы і пажарнай бясьпекі; 6) выпуск стаматалягічных вырабаў (дыскі і стопкі з каштоўных мэталаў, артадантычныя дугі), мэдычнага дроту з каштоўных мэталаў і нанясеньне ахоўна-дэкаратыўных пакрыцьцяў. У ІТА налічвалася:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 верасьня 1975 году Прэзыдыюм Акадэміі навук БССР зацьвердзіў Пастанову № 140 аб заснаваньні Віцебскага аддзяленьня Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП). У 1994 годзе Віцебскае аддзяленьне ІФЦЦП пераўтварылі ў Інстытут тэхнічнай акустыкі (ІТА). У 1995 годзе ў ІТА зьявілася асьпірантура. На 1998 год у Інстытуце дасьледавалі ўзьдзеяньне канцэнтраваных патокаў энэргіі (ультрагуку, лазэрнага выпрамяненьня і высокачастотнага поля) на кандэнсаванае асяродзьдзе. У ІТА распрацавалі тэорыю сынтэзу функцыянальна-градыентных і інтэлектуальных матэрыялаў у ультрагукавым полі (кампазыцыйныя матэрыялы з эфэктам памяці формы і псэўдапругкасьці, матэрыялы для мэдыцыны, радыётэхнікі і ядзернай энэргетыкі). Таксама сынтэзавалі пераўскітныя матэрыялы, што не вырабіць пры звычайнай цеплавой апрацоўцы. Дасьледавалі кінэтыку сьпяканьня парашкоў 3-кампанэнтных сыстэмаў пад узьдзеяньнем лазэрнага выпрамяненьня. Распрацавалі выбарачнае лазэрнае сьпяканьне для стварэньня вырабаў складанай прасторавай формы. Дасьледавалі фізычнае ўзаемадзеяньне патокаў атамаў, малекулаў і іёнаў з паверхняй цьвёрдых целаў для стварэньня іённа-плязьменным спосабам дэкаратыўна-ахоўных пакрыцьцяў з вугляроду, палімэраў і гідраскілфасфатаў мэталаў[2].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]