Антвэрпэн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антвэрпэн
Поўная назва Royal Antwerp Football Club
Заснаваны 1880
Горад Антвэрпэн, Бэльгія
Стадыён Босуілстадыён
Умяшчальнасьць: 16 649
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rafc.be (нід.)

«Антвэ́рпэн» (па-нідэрляндзку: Antwerp) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Антвэрпэну. Клюб быў заснаваны ў 1880 годзе як крыкетны клюб ангельскімі студэнтамі, якія жылі ў Бэльгіі. Гэтая арганізацыя паўстала за 15 гадоў да стварэньня Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі. Футбольная сэкцыя зьявілася да 1887 году, што робіць «Антвэрпэн» найстарэйшым клюбам краіны[2]. У выніку, у рэестры футбольных клюбаў антвэрпэнская дружына мае першы нумар. Пяціразовы чэмпіён Бэльгіі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку як крыкетны клюб «Антвэрпэн» паўстаў у 1880 годзе ангельскімі студэнтамі. Ужо да 1887 году зьявілася сэкцыя футболу. У 1900 годзе большасьць гульцоў адмовілася ад далейшым матчаў у складзе клюбу і перайшлі да складу «Бээрсхоту». Менавіта з таго часу суперніцтва паміж клюбамі мае сталы характар. У 1923 годзе «Антвэрпэн» пераехаў на свой сучасны стадыён Босуілстадыён. Не зважаючы на вялікую падтрымку, справы ў клюба не заўсёды былі добрымі. Гэтак з 1957 па 2023 гады клюб ня мог даць рады ў справе здабыцьця чэмпіёнскага тытула. Некаторы час «Антвэрпэн» нават мусіў правесьці ў другім дывізіёне. Гэтак чарговым разам клюб прасунуўся ў элітны дывізіён у 2000 годзе, але ў 2004 году зноў мусіў апусьціцца ў дывізіён ніжэй. Яны вярнуліся ў Про-лігу на сэзон 2017—2018 гадоў пасьля таго, як у матчы за прасоўваньне ў эліту здолелі перамагчы ў двубоі «Русэлярэ».

Па дасягненьні прасоўваньня ў Першы дывізіён клюб прызначыў на трэнэрскую пасаду дасьведчанага румынскага трэнэра Ласла Бёлені. Папярэдні ж трэнэр Вім Дэ Дэкер быў прызначаны ягоным памочнікам[3]. У другім сваім сэзоні па вяртаньні клюб кваліфікаваўся ў Лігу Эўропы, свой першы эўрапейскі кубкавы турнір упершыню за апошнія 25 гадоў. Антвэрпэнцы перамаглі ў фінале плэй-оф клюб «Шарлеруа» зь лікам 3:2. Цікава, што першапачаткова ў матчы рахунак быў на карысьць супернікаў (2:0)[4]. Эўрапейская кампанія пачалася зь перамогі над чэскай «Вікторыяй» паводле правіла гасьцявога голу ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе, пасьля чаго ў плэй-оф бэльгійцы атрымала паразу ад нідэрляндзкага АЗ[5]. У траўні 2020 году Бёлені сышоў пасьля сканчэньня дамовы[6], але ўжо праз чатыры месяцы антвэрпэнцы здабылі свой першы буйны трафэй за амаль 30 гадоў. У фінале Кубка Бэльгіі быў пераможаны «Бруге». Адзіны гол за «чырвоных» запісаў на свой рахунак колішні бругаўскі футбаліст Ліёр Рэфаэлаў[7]. Іван Лека, які ачольваў каманду ў фінале Кубка, правёў дружыну праз групавы этап Лігі Эўропы, здабыўшы 4 перамогі і фінішаваўшы на другім месьці. Адная зь перамогаў была атрымана ў матчы супраць ангельскага «Тотэнгэм Готспуру» Жузэ Маўрыньню[8]. Напрыканцы 2020 году трэнэр сышоў з сваёй пасады[9].

У траўні 2022 году ачоліў клюб колішная нідэрляндзкая зорка Марк ван Бомэль[10]. Ён паклікаў у каманды некалькі сваім суайчыньнікаў, у тым ліку Вінсэнта Янсэна, які пацэліў у браму «Мэхэлену» ў фінале Кубка Бэльгіі 2023 году[11]. Гэты мяч стаўся адным з двух галоў у сустрэчы, а абодва яны трапілі ў браму супернікаў антвэрпэнцаў. 4 чэрвеня 2023 году «Антвэрпэн» стаў чэмпіёнамі краіны пасьля таго, калі літаральна на апошніх хвілінах дасьведчаны абаронца клюбу Тобі Альдэрвэйрэльд выраўнаваў лік ў матчы супраць «Бруге» (2:2)[12].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Жан Бютэ 1995
2 Сьцяг Бэльгіі Аб Рытчы дэ Ляет 1988
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Б’ёрн Энгельс 1994
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Овэн Вэйндаль (ар. Аякс) 1999
7 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Джырана Керк (ар. Лякаматыў) 1995
8 Сьцяг Нігерыі ПА Алясан Юсуф 2000
9 Сьцяг Францыі Нап Жорж Іленікена 2006
10 Сьцяг Бэльгіі Нап Мішэль-Анж Баліквіша 2001
17 Сьцяг Швэцыі Нап Якаб Андрэйка 2002
18 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Вінсэнт Янсэн 1994
19 Сьцяг Нігерыі Нап Чыдэра Эджуке (ар. ЦСКА) 1998
23 Сьцяг Бэльгіі Аб Тобі Альдэрвэйрэльд (капітан) 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Юрген Экеленкамп 2000
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Мандэла Кейта (ар. Аўд-Гэвэрлі) 2002
33 Сьцяг Бэльгіі Аб Зэна Ван Дэн Босх 2003
34 Сьцяг Бэльгіі Аб Еле Батай 1999
44 Сьцяг Францыі Аб Сумайля Кулібалі (ар. Барусія Д.) 2003
52 Сьцяг Бэльгіі Аб Кобэ Карбані 2005
55 Сьцяг Эквадора Нап Антані Валенсія 2003
81 Сьцяг Бэльгіі Бр Нільс Дэвалькенээр 2004
87 Сьцяг Бэльгіі Бр Давіна Вэргюльст 1987
91 Сьцяг Бэльгіі Бр Зэнэ Лямэнс 2002
Сьцяг Бэльгіі Аб Дар’ен Дэсалей 1992
Сьцяг Бэльгіі ПА Эліёт Матазо (ар. Манака) 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]