Клічны склон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Клі́чны склон (вакатыў, па-лацінску: casus vocativus) — форма склонавай парадыгмы назоўнікаў. Назоўнік у клічным склоне азначае асобу, да якой зьвяртаецца маўленца. У многіх мовах, у тым ліку часткова ў беларускай, клічны склон супадае з назоўным. «Склонам» гэта форма называецца ўмоўна, бо ў строга граматычным сэнсе клічная форма склонам не зьяўляецца[1].

Гістарычна клічны склон уваходзіў у індаэўрапейскую сыстэму склонаў і часткова існаваў у лаціне (словы на -us другога скланеньня: amicus «друг» > amice «дружа»), санскрыце, і старажытнагрэцкай мове. Хоць пазьней ён быў страчаны многімі сучаснымі індаэўрапейскімі мовамі, некаторыя мовы захоўваюць гэты склон і дагэтуль, напрыклад, грэцкая, цыганская, многія славянскія мовы (беларуская, украінская, польская, сэрбская і інш.) і некаторыя кельцкія мовы (шатляндзкая і ірляндзкая), балтыйскія мовы (напрыклад: латыская і летувіская). З раманскіх клічны склон захаваўся толькі ў румынскай мове. Ён таксама ёсьць у некаторых не-індаэўрапейскіх мовах, такіх як грузінская, арабская і карэйская.

Прыклады ў беларускай мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брат — браце, сын — сыне, Янка — Янку, пан — пане і іншыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Реформатский А. А. Введение в языковедение / Под ред. В. А. Виноградова. — М.: Аспект Пресс. 1998. С. 488. ISBN 5-7567-0202-4