Менскае аддзяленьне Беларускай чыгункі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аддзяленьні Беларускае чыгункі.

     Менскае аддзяленьне

     Баранавіцкае аддзяленьне

     Берасьцейскае аддзяленьне

     Віцебскае аддзяленьне

     Гомельскае аддзяленьне

     Магілёўскае аддзяленьне

Асноўны артыкул: БЧ

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Менскае аддзяленьне Беларускай чыгункі» (з 2000 г.) — адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі.

Знаходзіцца на скрыжаванні двух агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў: нумар II (Захад-Усход) і нумар IX (Поўнач-Поўдзень) з адгалінаваннем IXB (Жлобін-Мінск-Гудагай і далей да партоў Балтыйскага мора: Клайпеды і Калінінграда). З’яўляецца самым важным звяном у сістэме забеспячэння міжнароднага гандлю Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ў Менску гудок паравоза раздаўся ў лістападзе 1871 года, калі быў адкрыты ўчастак чыгункі ў напрамку Смаленск-Менск-Берасьце. За паўтара гады было пракладзена 650 км чыгуначных дарог. У межах Менскага аддзяленьня зьявіліся першыя 13 лінейных станцый. Усе яны дзейнічаюць і дагэтуль, некаторыя толькі зьмянілі назвы.

Станцыя Менск знаходзілася за межамі горада і для свайго часу была добра абсталявана: тут быў пасажырскі будынак, жылыя дамы, майстэрні, стрэлачныя будкі, паравозныя майстэрні на 12 паравозаў і іншае. Станцыя мела дзьве плятформы — пасажырскую і міждарожную.

У студзені 1873 года быў адкрыты пастаянны рух на ўчастку Менск-Вільня, і сучасная сталіца Беларусі стала першым чыгуначным вузлом. З пачаткам эксплуатацыі Ландварава-Роменскае чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую), былі пабудаваны асноўныя будынкі вакзала, які называўся Віленскім. На плошчы, прылеглай да пэрона, былі ўзьведзены драўляныя павільёны. У адным з павільёнаў быў разьмешчаны вакзал, у іншых — управа станцыі, паліклініка, рамеснае вучылішча і іншыя аб’екты, зьвязаныя з будаўніцтвам станцыі.

Пасьля заканчэньня Вялікае Айчыннае вайны ў 1946 годзе было ўтворана Менскае аддзяленьне Беларускай чыгункі.

У 1951 годзе пасьля рэфармаваньня Заходняе чыгункі Аршанскае аддзяленьне ўвайшло ў склад Калінінскай чыгункі. Яго межы былі пашыраны да Мядзведкі (на станцыі Віцебск) і Унечы. Участак Ліда-Маладэчна застаўся ў складзе Брэст-Літоўскай чыгункі, а ў 1953 годзе ўчастак увайшоў у склад Беларускай чыгункі. Да канца 1955 года Менскаму аддзяленьню чыгункі былі падпарадкаваны ўчасткі Маладэчна-Гутна і Менск-Паўднёвы-Верайцы-Градзянка. Аршанскае аддзяленьне з 1957 года было перададзена Беларускае чыгунцы, яго паўночная мяжа праходзіла па станцыі Мажэеўка.

9 ліпеня 1955 года была адчынена менская Дзіцячая чыгунка.

10 сакавіка 1961 года ў склад Менскага аддзяленьня былі ўключаны ўчасткі і прадпрыемствы Аршанскага аддзяленьня чыгункі. Так было створана сучаснае Менскае аддзяленьне. З яго складу былі выключаны станцыі Гутна, Верайцы і ўчастак Верайцы-Градзянка. За перыяд з 1959 года па 1979 год грузавы і людзкі рух быў пераведзены на цеплавозную цягу, укаранёны паточны мэтад рамонту грузавых вагонаў у вагонных дэпо, ажыцьцёўлены суцэльны перавод прамежкавых станцый на электрычную цэнтралізацыю стрэлак, сігналаў і ўчасткаў — на лікавае кодавае аўтаматычнае блакаваньне, перавод прыгараднага руху на Менскім вузле на электрычную цягу. Ажыцьцёўлена рэканструкцыя станцый Менск-Сартавальны, Орша-Цэнтральная, Орша-Заходняя і ўкаранёна на гэтых станцыях маршрутна-рэлейная электрычная цэнтралізацыя стрэлак і сігналаў. У 1979—1983 гадах пачалося ўкараненьне ЭВМ для плянаваньня эксплюатацыйнай работы. Быў ажыцьцёўлены перавод руху людзкіх і тарарных цягнікоў на электрычную цягу, электрыфікаваны рух на ўчастках Барысаў-Орша, Орша-Краснае і на Аршанскім чыгуначным вузле.

Сучасны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 сьнежня 2000 года была прынята ў эксплюатацыю першая чарга новага вакзала станцыі Менск-Пасажырскі. 2 ліпеня 2001 года напярэдадні Дня Незалежнасьці Рэспублікі ў левым крыле вакзала адчыніліся новыя білетныя касы далёкага накірунку. У 2003 годзе будаўніцтва вакзала было поўнасьцю завершана.

На тэрыторыі аддзяленьня цяпер дзейнічае 69 станцый, зь якіх 62 станцыі ажыцьцяўляюць перавозку людзей, 126 прыпыначных пунктаў, пры гэтым Орша і Маладэчна ў 1993 годзе атрымалі стан міждзяржаўных перадатачных станцый. На станцыях Асінаўка і Гудагай Менскае аддзяленьне мяжуе з Маскоўскай і Летувіскае чыгункамі.

Структурныя падраздзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыі

Лякаматыўныя i маторвагоннае дэпо

  • Маторвагоннае дэпо Менск
  • Лякаматыўнае дэпо Маладэчна
  • Лякаматыўнае дэпо Менск
  • Лякаматыўнае дэпо Орша імя К. С. Заслонава

Вагонныя дэпо

  • Менскае вагоннае дэпо
  • Аршанскае вагоннае дэпо
  • Рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладэчна

Дыстанцыі дарогі

  • Менская дыстанцыя дарогі
  • Маладэчанская дыстанцыя дарогі
  • Барысаўская дыстанцыя дарогі
  • Аршанская дыстанцыя дарогі

Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

  • Маладэчанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Менская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Аршанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі

Іншыя прадпрыемствы

  • Аршанская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэньняў
  • Менская дыстанцыя грамадзянскіх збудаваньняў
  • Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаваньняў
  • Менская дыстанцыя электразабеспячэньня
  • Аршанская дыстанцыя электразабеспячэння
  • Менскі вагонны ўчастак
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня
  • Цэнтр інжынерных паслуг па будаўніцтве аб’ектаў інфраструктуры
  • Менская база (транспартная)
  • Аздараўленчы цэнтр «Талька»
  • Турыстычны цэнтр «Дартур»
  • Культурна-спартыўны цэнтр

Начальнікі Менскага аддзяленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачатку існаваньня савецкае ўлады пасьля 1944 году былі наступныя начальнікі аддзяленьня:

  • Петуланін Міхаіл Іванавіч (1946—1955),
  • Сарокін Георгій Мацьвеевіч (1955—1959),
  • Істушкін Фёдар Анісімавіч (1959—1979),
  • Мітасаў Павел Васільевіч (1979—1983),
  • Валадзько Яўген Іванавіч (1983—1989),
  • Рынг Уладзімер Ясіфавіч (1989—1990),
  • Гапееў Васіль Іванавіч (1990—2002),
  • Шылаў Ігар Сяргеевіч (2002—2016)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Прыняцце кадравых рашэнняў. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 06.03.2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гапеев В. И., Лукьянов В. А. Минское отделение Белорусской железной дороги. 1871—1996 годы: Исторический очерк — Мн.: Полымя, 1996. — 347 с. : ил. ISBN 985-07-0146-3.
  • История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В. В. Яновская и др. — Минск: «Мастацкая літаратура», 2012. — 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
  • Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.