Клайпеда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клайпеда
Klaipėda
Клайпеда
Klaipeda City Arms.svg
Герб Клайпеды
Першыя згадкі: 1252
Горад з: 1254
Павет: Клайпедзкі
Раён: Клайпедзкі гарадзкі
Насельніцтва: 185 899
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′ пн. ш. 21°8′ у. д. / 55.7° пн. ш. 21.133° у. д. / 55.7; 21.133Каардынаты: 55°42′ пн. ш. 21°8′ у. д. / 55.7° пн. ш. 21.133° у. д. / 55.7; 21.133
Клайпеда на мапе Летувы
Клайпеда
Клайпеда
Клайпеда
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.klaipeda.lt

Кла́йпеда (па-летувіску: Klaipėda, па-нямецку: Memel, мянушка: Uostamiestis — «партовы горад») — трэці па велічыні горад Летувы пасьля Вільні і Коўна, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў Куршскай затоцы. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Клайпедзкага павету і Клайпедзкага гарадзкога раёну. Горад зьяўляецца найбуйнейшым незамярзаючым портам Летувы і адным з найбуйнейшых у Балтыйскім моры.

Клайпеда і прылягаючыя землі маюць асобную ад Летувы гісторыю. Да 1923 году Клайпеда належала Нямеччыне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя паселішчы куршаў на тэрыторыі сучаснага гораду вядомыя зь першых стагодзьдзях н. э. У 1252 годзе пасьля захопу прылягаючых земляў крыжакамі тут быў заснаваны замак Мемельбург, а потым у 1253 годзе — горад. З 1525 году Мемель належыць Прускаму княству, а ў 16291635 гадах — Швэцыі. З 1701 году горад у Прускім каралеўстве. З 1757 да 1762 году горад быў захоплены Расейскай імпэрыяй, а з 1871 году трапіў у склад Германскай імпэрыі.

Пасьля Першай сусьветнай вайны з 1920 году горад быў перададзены пад кіраўніцтва Антанты і тут разьмясьціўся францускі гарнізон.

Урад Летувіскай Рэспублікі жадаў далучыць горад, але не было ні гістарычных, ні этнаграфічных падставаў для абгрунтаваньня такіх дзеяньняў. Каб атрымаць хоць якія падставы для прад’яўленьня правоў на горад, летувісы нанялі францускіх жаўнераў, якія пераапрануўшыся ў цывільнае адзеньне, зь лёзунгамі на летувіскай мове паднялі паўстаньне, якое выглядала як «жаданьне старажытнага летувіскага гораду» далучыцца да Летувы.

У 1924 годзе горад апынуўся Летуве, але 22 сакавіка 1939 году Нямеччына прад’явіла ўльтыматум з патрабаваньнем вяртаньня Клайпеды, які Летува прыняла. 28 студзеня 1945 году Клайпеда была акупаваная савецкімі войскамі і, спачатку, адносілася да Калінінградзкай вобласьці, а з 1950 году далучана да Летувіскай ССР. У горадзе разбьмешчаны Клайпэдзкі ўнівэрсытэт.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Клайпедасховішча мультымэдыйных матэрыялаў