Кейданы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кейданы
Kėdainiai
Кейданы
Escudo Kedainiai.gif
Герб Кейданаў
Першыя згадкі: 1372
Горад з: 1590
Павет: Ковенскі
Плошча: 25 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

31 226
1 249
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°17′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 55.283° пн. ш. 23.967° у. д. / 55.283; 23.967Каардынаты: 55°17′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 55.283° пн. ш. 23.967° у. д. / 55.283; 23.967
Кейданы на мапе Летувы
Кейданы
Кейданы
Кейданы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.kedainiai.lt/

Кейда́ны (па-летувіску: Kėdainiai) — горад у цэнтральнай Летуве. Праз горад цячэ рака Нявежа. Кейданы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Кейданскага раёна Ковенскага павета. Насельніцтва налічвае каля 31 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка. Кейданы адносяцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1372 годзе ў Лівонскай Кроніцы. У XVI — XVII стагодзьдзях Кейданы належалі Радзівілам. З гэтага часу Кейданы зьяўлялілся буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. 24 красавіка 1648 году паселішча атрымала ад вялікага князя Ўладзіслава Вазы правы горада і герб. 17 жніўня 1655 году тут была заключана унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй. З 1811 да 1863 году належаў Гутэн-Чапскім. 29 красавіка 1831 году ў Кейданах адбылася бітва паміж нерэґулярным атрадам польскіх (літоўскіх) паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцага Прозара з аднаго боку й большай колькасьці расейскіх войск.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кейданысховішча мультымэдыйных матэрыялаў