Нагайбакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нагайбакі
Колькасьць 8148 (2010)
Рэгіёны пражываньня Расея
Мовы Татараскаяя
Рэлігіі Праваслаўе
Блізкія этнасы Татары

Нагайбакі (па-татарску: Нагайбәкләр) — цюрскі народ на поўдні Уралу. Часам разглядаюцца як рэлігійная або этнаграфічная група татар. Кампактна жывуць на поўдні Чалябінскай вобласьці Расеі. Агульная колькасьць (2010 г.) — 8 148 чал.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нагайбакі як самастойная група пачалі фармавацца ў XVII ст. у сувязі з пабудовай Закамскай абарончай лініі Расеі на мяжы з качавымі народамі, куды перасялялі хрышчоных татар. Упершыню як "новахрышчоныя" ўгадваюцца ў 1726 годзе. У першай чвэрці XVIII ст. налічвалася 25 населеных імі вёсак. Некаторыя дасьледчыкі мяркуюць, што аснову нагайбакаў склалі нагайцы. Аналіз тапанімікі дазваляе меркаваць, што вызначальную ролю адыгралі казанскія татары. За вернасьць царскай адміністрацыі пад час башкірскіх і татарскіх паўстаньняў XVIII ст. набывалі статус казакаў.

Назва нагайбакаў паходзіць ад найменьня крэпасьці Нагайбак, што была заснавана ў 1736 годзе на месцах качэўяў башкіра Нагайбаку. Упершыню нагайбакі былі вылучаны як самастойная народнасьць, адрозная ад татар і расейскіх казакаў, падчас перапісаў 1920 і 1926 гадоў. Аднак на афіцыйным узроўні атрымалі статус малога карэннага народа толькі ў 2000 годзе.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўным заняткам нагайбакаў здаўна было земляробства. Стэпавыя надзелы інтэнсіўна апрацоўвалі пакуль не пачыналася зьмяншэньне ўраджайнасьці і павялічэньня росту пустазельля. Участкі пакідалі і зноў апрацоўвалі пасьля натуральнага аднаўленьня ўрадлівасьці глебы. Вырошчвалі галоўным чынам збожжавыя культуры. Некаторыя багатыя гаспадаркі разьвівалі жывёлагадоўлю як самастойную галіну. Для гэтага арганізоўваліся сэзонныя перакачоўкі кезлэў, або жывёла перадавалася на гадаваньне казахам. Важнае месца ў гаспадарчым жыцьці і ў вайсковай справе займаў конь.

Вёскі аул будавалі каля рэк. Для іх характэрна квартальная пляніроўка. Хаты будавалі з дрэва зрубнага тыпу або каркасныя з саману. Сьцены абмазваліся вапнай і глінай. Знутры жытло падобнае на расейскага. Пасьцельную бялізну выраблялі з вярблюджай поўсьці. Хату ўпрыгожвалі ручнікамі.

Мужчынская вопратка мала адрозьнівалася ад вопраткі іншых казакаў. Жанчыны апраналі кашулю, нагавіцы, фартух, галаўны ўбор ак калфак. Жаночая вопратка аздаблялася аплікацыямі, вельмі папулярнымі былі нагруднікі з дробнымі лускавінамі і манэтамі.

Традыцыйныя сьвяты прымеркаваны да праваслаўнага календару. Вусны фальклёр блізкі да татарскага.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нагайбакі карыстаюцца сярэднім дыялектам татарскай мовы.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]