Файбіш-Шрага Зарфін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Файбіш-Шрага Зарфін
Дата нараджэньня 7 студзеня 1900(1900-01-07) або 1893[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 верасьня 1975(1975-09-25) або 1975[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак артыст, маляр, дызайнэр, ілюстратар, паэт
Навуковая сфэра малярства[1], кніжная ілюстрацыя[d][1] і паэзія[1]
Жанры малярства

Файбіш-Шрага Зарфін, Сэм Зарфін (па-француску: Faïbich-Schraga Zarfin; 1899, Сьмілавічы1975, Рані-су-Буа, Францыя) — францускі мастак беларускага паходжаньня.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Сьмілавічы каля Менску. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у віленскай школе вытанчаных мастацтваў. У 1914 эміграваў у Палестыну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель у Ерусаліме. У 1918—1920 служыў у брытанскім войску. У 1920 прыняў удзел у выставе, зладжанай мэрам Ерусаліма. На той час ягоны стыль быў блізкі да фавізму[2].

У 1923 зьехаў у Бэрлін, праз рок — у Парыж. У 19251940 часта выстаўляецца ў Салёне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў францускае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў зь сям’ёй сьпярша ўцякае ў Ліён, пасьля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыскай кватэры, зьніклі бяз сьледу. З 1947 жыве ў Рані-су-Буа. Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.

З 1950-х выставы ладзяцца ў Нью-Ёрку, Оксфардзе, іншых местах. У 1963 выйшла калектыўная манаграфія, прысьвечаная мастаку. Уваходзіў у кола мастакоў «Парыскай школы».

Памёр у 1975.

Спадчына мастака ў музэях Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы Царфіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, у карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (13 жывапісных работ), у калекцыі кампаніі «А-100».

У 2011 годзе Белгазпрамбанк (старшыня праўленьня — Віктар Бабарыка) набыў у Надзін Нэзавэр, экспэрта па Парыскай школе 1905—1939 гг., 12 твораў Шрагі Царфіна[3]. Таксама ў калекцыі Белгазпрамбанка ёсьць карціна Царфіна «Альпійская даліна» — падарунак Цэнтра «Арт Банкінг»[4].

У 2012 годзе дачка мастака Ліліян Дзюляк-Царфін перадала ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музэю Рэспублікі Беларусь дзьве працы свайго бацькі — «Лес» і «Сьветлы нэф». Спадарыня Дзюляк перадала працы праз свайго сына Іва, які па запрашэньні Белгазпрамбанка наведаў адкрыцьцё выставы «Мастакі Парыскай школы зь Беларусі» 20 верасьня 2012 года[5][6].

У 2019 годзе кампанія «А-100» набыла ў спадчыньнікаў Шрагі Царфіна 15 твораў мастака[7].

Пэрсанальная выстаўка «Шрага Царфін. Рух да сьвятла», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэньня мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі з 6 сьнежня 2019 па 19 лютага 2020[8].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]