Zunge (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Zunge
Вокладка альбому Zunge. Till Lindemann. 2023
Альбом Till Lindemann
Выдадзены 3 лістапада 2023
17 лістапада 2023 (CD і box)
1 сьнежня 2023 (вініл)
Жанр індастрыял-мэтал · Neue Deutsche Härte · мэтал[1]
Працягласьць 46:00[2][3]
Колькасьць кампазыцыяў 11 (альбом)
12 (плэйліст)
Мова нямецкая
Выдавец незалежны рэліз[1][4]
Фармат лічбавая музыка[5][6] · кампакт-дыскі[7][6] · вінілавыя плястынкі[7][6] · box[6]
Прадусар Тыль Ліндэман · Афе Марыя[6] · Скай Ван Хоф[6] · Ольсэн Інвальтыні[6] · Клемэнс «Ардэк» Віджэрс[6] · Лоіс Кас[6]
Распаўсюднік DistroKid[6]
Храналёгія Till Lindemann
Zunge
(2023)
...
Сынглы да Zunge
  1. «Zunge»
    Выдадзены: 8 верасьня 2023
  2. «Nass»
    Выдадзены: 29 верасьня 2023
  3. «Schweiss»
    Выдадзены: 29 верасьня 2023
  4. «Lecker»
    Выдадзены: 29 верасьня 2023
  5. «Sport frei»
    Выдадзены: 27 кастрычніка 2023
Вокладка фізычных выданьняў
Іншая вокладка альбому Zunge. Till Lindemann. 2023

Zunge (зь ням. «язык») — дэбютны альбом сольнага праекту нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана. Альбом выйшаў 3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах[5][8]. Рэліз фізычных выданьняў быў перанесены на 17 лістапада й 1 сьнежня[9][10][7][11].

Для альбома запісаныя 5 самотнікаў[9] . Альбом быў анансаваны 8 верасьня 2023 году, трэкліст стаў вядомы 2 лістапада .

Вокладкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбом[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вокладку для Zunge аформіў мастак Дэн Зазуля[12]. У альбома ёсьць тры вокладкі: чорна-белая, шэра-белая й сіня-белая. На ўсіх вокладках надрукаваны лягатып артыста з чырвоным надпісм «Till».

На вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з моцна зьнявечаным тварам, які нагадвае зомбі[13]. Загаловак Zunge разьмешчаны па цэнтры ў самым нізе.

Чорна-белая вокладка выкарыстоўваецца для лічбавага выданьня, а шэра-белая — для фізычнага. Для якой мэты створаная сіня-белая вокладка невядома. У краме Rammstein была прадстаўленая шэра-белая й сіняя вэрсія вокладкі[7].

«Zunge»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У самотніка «Zunge» на вокладцы зашыты рот Тыля Ліндэмана. Вокладка гэтага самотніка, а таксама «Schweiss» і «Lecker» — кадр зь відэакліпаў[14].

NSL[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вокладцы «Nass» намаляванае мора, у якім стаіць чалавек. Гэта адсылае да назвы песьні й да ейнага тэксту. «Nass» — адзіны самотнік з NSL у якога на вокладцы ня кадр з кліпу[14].

Усе тры вокладкі аформленыя ў адзіным стыле: лягатып праекту на ўсіх вокладках у левым верхнім куце, а назвы напісаныя адзінай ґарнітурай. Літары назваў песьняў напісаныя рознымі стылямі ґарнітуры: тлустым, курсівам.

«Sport frei»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вокладцы самотніка намаляваны чалавек, які бяжыць у агне. Вокладка чорна-белая, а агонь каляровы. Вокладка паўтарае кадр зь відэакліпу, аднак агонь у кліпе таксама чорна-белы[15].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 8 верасьня быў выпушчаны самотнік «Zunge», тагды ж быў анансаваны альбом.
  • 29 верасьня выйшаў трайны самотнік NSL з трыма самотнікамі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker».
  • 23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. § Даступныя выданьні): цяпер на ім налепка з згадваньнем пра самотнік пад назвай «Fleisch».
  • 27 кастрычніка
    • Выйшаў пяты самотнік з альбома — «Sport frei».
    • Было абвешчана аб пераносе рэлізу фізычных выданьняў альбома з 3 на 17 лістапада для кампакт-дыскаў і Fanbox і на 1 сьнежня для вінілавых плястынак. Для стрымінгавых плятформаў дата рэлізу не зьмянілася.
  • 2 лістапада стаў вядомы трэкліст альбома.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2023 годзе скончаны альбом быў згаданы Zeit Online і, такім чынам, упершыню публічна пацьверджаны[16]:

Альбом быў скончаны ўжо даўно, ён таксама доўгі час быў даступны Universal Music, незалежныя крыніцы пацьвердзілі гэта Zeit Online. Прынамсі, намёк на новую музыку Ліндэмана можна знайсьці ў анонсе сольнага тура, заплянаванага на лістапад і сьнежань.

—  Zeit.de

У сярэдзіне чэрвеня, «пасьля таго як сталі вядомыя абвінавачаньні» супраць Ліндэмана і Rammstein, Universal Music «прыпыніла дзейнасьць па маркетынгу й прасоўваньню запісаў гурта да далейшага паведамленьня». Пасьля апраўданьня Тыля Ліндэмана бэрлінскай пракуратурай лэйбл «хоча пакінуць усе варыянты адкрытымі на будучыню» (гэта значыць, што поўнай адмовы ад супрацоўніцтва ня будзе)[17].

У жніўні 2023 году Тыль Ліндэман і Universal Music Group сумесна вырашылі прыпыніць супрацоўніцтва над альбомам[4]. Замест гэтага альбом будзе выдадзены самвыдатам[18][19].

Каб альбом мог быць выдадзены своечасова да канцэртнага тура, заплянаванага на лістапад 2023 году, Тыль Ліндэман і Universal Music узаемна вырашылі, што Тыль Ліндэман можа выпусьціць гэты альбом без Universal Music.

—  Universal Music Group

Аднак гэта ня ёсьць абсалютнай адмовай ад далейшага супрацоўніцтва[17]. У канцы заявы Universal гаворыцца[20]:

Мы паведамім вам аб будучых рэлізах у належны час.

Сольны альбом фронтмэна гурта можна папярэдне замовіць на сайце Rammstein у выглядзе кампакт-дыска, вінілавай плястынкі й гэтак званага фан-бокса (Fanbox).

8 верасьня быў выпушчаны аднайменны прэ-самотнік. Ён даступны ў электронным выглядзе на звычайных плятформах, такіх як Apple Music і Spotify, дзе адзіным уладальнікам аўтарскіх правоў пазначаны «Till Lindemann»[4].

Альбом быў анансаваны 8 верасьня 2023 году[12]. Папярэднія заказы сталі даступныя ў афіцыйнай краме Rammstein тагды ж[7].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс кампазыцыяў стаў вядомы за некалькі гадзінаў да рэлізу альбома, 2 лістапада а 14:00 паводле беларускага часу[21].

Лічбавае спампаваньне, стрымінгавыя плятформы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва песьні Працягласьць Самотнік Месяц
1. «Zunge» 04:36 так ВЕР
2. «Sport frei» 04:12 так КАС
3. «Altes Fleisch» 04:25 не ЛІСТАПАД
4. «Übers Meer» 03:19
5. «Du hast kein Herz» 03:53
6. «Tanzlehrerin» 04:22
7. «Nass» 03:53 так (nsl) ВЕР
8. «Alles für die Kinder» 03:50 не ЛІСТ
9. «Schweiss» 04:01 так (nsl) ВЕРАСЕНЬ
10. «Lecker» 03:31
11. «Selbst verliebt»
укл. Схаваны трэк[a]
06:29[b] не ЛІСТ
46:00[2]
Кампазыцыі ў сьпісе ідуць па парадку, які быў прадстаўлены ў альбоме[6][14][21].

Афіцыйны плэйліст, CD, грамплястынка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва песьні Працягласьць
1. «Zunge» 04:36
2. «Sport frei» 04:12
3. «Altes Fleisch» 04:25
4. «Übers Meer» 03:19
5. «Du hast kein Herz» 03:53
6. «Tanzlehrerin» 04:22
7. «Ich hasse Kinder» 3:52
8. «Nass» 03:53
9. «Alles für die Kinder» 03:50
10. «Schweiss» 04:01
11. «Lecker» 03:31
12. «Selbst verliebt» 06:29

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Till Lindemann

Для альбома былі запісаныя пяць самотнікаў:

  1. «Zunge»[22][23]
  2. «Nass»[24]
  3. «Schweiss»[25]
  4. «Lecker»[26]
  5. «Sport frei»[27][28]

Да кожнага самотніка запісаны відэакліп (для «Nass», «Schweiss» і «Lecker» запісаны NSL). Для кліпаў ствараліся тызеры, апублікаваныя ў афіцыйных каналах Тыля ў Instagram і Facebook[29][30][31][32][33].

«Nass», «Schweiss» і «Lecker» прапануюцца ў выглядзе самотнікаў, кожны зь якіх зьмяшчае ўсе тры песьні[34].

У афіцыйны плэйліст альбома быў таксама ўключаны самотнік «Ich hasse Kinder», які выйшаў 1 чэрвеня 2021 году[35].

«Ich hasse Kinder»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Ich hasse Kinder

Музычнае відэа да «Ich hasse Kinder» было выпушчана на YouTube-канале Тыля Ліндэмана 1 чэрвеня 2021 году, у Дзень аховы дзяцей[36]. Рэжысэрам выступіў Сяргей Грэй[37][38]. У галоўных ролях Тыль Ліндэман, Аляксандар Рэва й Аглая Тарасава[38]. Дзеяньні кліпа разгортваюцца ў 1989 годзе ў савецкай Маскве. Відэа зьнятае ў стылі позьняга СССР і ўтрымлівае шматлікія сцэны гвалту.

Самотнік быў дададзены ў плэйліст альбома 3 лістапада 2023 году на сайце Spotify.

«Zunge»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Zunge (самотнік)

Песьня «Zunge» ёсьць вынікам супрацоўніцтва Ліндэмана з прадусарам Даніэлем Карэлі й адрозьніваецца ў асноўным мэлядычным гучаньнем, з больш устойлівым прыпевам і перавагай скажоных гітар і аркестроўкі[39].

Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[40][41][42].

NSL[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Nass, Schweiss і Lecker

Усе песьні выйшлі 29 верасьня 2023 году.

Даўжыня кліпу да песьняў — 18:51. Кліп зьняты адразу да трох самотнікаў[43] , таму мае назву зь першых літар назваў самотнікаў: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» — NSL[44].

Відэа да самотнікаў выйшла а 18:00 паводле беларускага часу[34].

У частцы відэакліпу для «Nass» Ліндэман, апрануты ў чырвоны касьцюм, падвяргаецца нападу зомбі з чырвонымі маскамі на тварах. Месца дзеяньня першай частцы кліпу — самалёт[45].

«Schweiss» гучыць больш сымфанічна, чым «Nass», мае такі ж двухбаковы сэнс. Песьня аб поце, але ў outro Тыль пяе, што пот цячэ нават з вачэй, потым называючы яго сьлёзамі[46]. У кліпе самалёт Тыля падае ў пустэльні. Музыка вылазіць з самалёту, за ім ідзе чалавек у чырвонай масцы з выявай твара Ліндэмана[44].

У «Lecker» лірычны герой пяе аб тым, як ён ліжа, смокча й атрымлівае ад гэтага асалоду. Трэк ня мае пэўнага адзінага значэньня, інтэрпрэтаваць яго можна па-рознаму[46].

«Sport frei»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Sport frei

Зьвесткі пра выхад новага самотніка зьявіліся 24 кастрычніка[47]. 24, 25 і 26 кастрычніка былі апублікаваныя тызеры да кліпу на самотнік[48][49][33].

Песьня заснаваная на асабістым досьведзе музыкі: Тыль Ліндэман прафэсійна займаўся плаваньнем зь 10 гадоў і езьдзіў на спаборніцтвы ў сацыялістычныя краіны. Ён удзельнічаў у чэмпіянаце Эўропы сярод юніёраў і быў кандыдатам у зборную для выступу на Алімпіядзе-80 у Маскве[50].

У кліпе да самотніка Тыль выступае спартсмэнам, які нясе штангу й харчуецца толькі таблеткамі. Ён запальвае Алімпійскі агонь і сам запальваецца ад яго. У канцы кліпу лірычны герой бяжыць падпалены[15].

Назва самотніка была афіцыйным спартыўным прывітаньнем у НДР. Трэнэры казалі: «Мы вітаем вас у спорце…» а спартсмэны адказвалі: «…frei»[51].

Рэліз і прасоўваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Till Lindemann Tour 2023

Zunge быў выпушчаны 3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах. Тур у падтрымку альбома пачаўся 8 лістапада 2023 году[52]. Канцэртная праґрама для тура[53] (песьні з альбому пазначаныя zunge):

Канцэртная праграма (сэтліст)
Назва
1. «Zunge (zunge)»
2. «Schweiss (zunge)»
3. «Fat»
4. «Altes Fleisch (zunge)»
5. «Allesfresser»
6. «Golden Shower»
7. «Tanzlehrerin (zunge)»
8. «Ich weiß es nicht»
9. «Sport frei (zunge)»
10. «Blut»
11. «Praise Abort»
12. «Platz Eins»
13. «Fish On»
14. «Gummi»
15. «Steh auf»
16. «Knebel»
17. «Ich hasse Kinder»
18. «Skills In Pills»

Даступныя выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даступныя тры фізычныя варыянты альбома[7][14][54]:

  • Стандартнае выданьне:
    • Кампакт-дыск, футляр для каштоўнасьцяў, 28-старонкавы буклет.
  • Падвойнае выданьне LP.
    • Два чорных вініла па 180 г, адкідная вокладка, 16-старонкавы буклет.
  • Абмежаванае выданьне Fanbox:
    • Чорны паднос (33x26x12 см) у парніковай ўпакоўцы;
    • Дэкаратыўная падушка (50x27 см) у выглядзе 3D-мяса з унутранай кішэняй і ўнутранай падушкай;
    • Альбом на кампакт-дыску ў дыджыпаку ва ўнутранай кішэні.

Альбом таксама даступны ў лічбавам выданьні на розных стрымінгавых плятформах[5].

Удзельнікі запісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе тэксты да песьняў напісаныя Тылем Ліндэманам[6].

  • Тыль Ліндэман — вакал;
  • Даніэль Карэлі — прадусаваньне;
  • Скай ван Хоф — прадусаваньне, зьвядзеньне (2);
  • Свантэ Форсбак — майстарынг (усе кампазыцыі);
  • Лоіс Кас — прадусаваньне;
  • Ольсэн Інвальтыні — зьвядзеньне (8);
  • Клемэнс Віджэрс — прадусаваньне;
  • Афе Марыя — прадусаваньне.

Пазыцыі ў чартах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыі ў чартах (2023)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарт (2023) Найвышэйшая пазыцыя
Аўстрыя Аўстрыя (Ö3 Austria) 10[55]
Бэльгія Бэльгія (Ultratop Flanders) 79[56]
Нямеччына Нямеччына (Offizielle Top 100) 18[57]
Швайцарыя Швайцарыя (Schweizer Hitparade) 18[58]
Вялікабрытанія Вялікабрытанія (UK Album Downloads (OCC) 26[59]

Пазыцыі ў iTunes Top 100 Albums[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыі ў iTunes Top 100 Albums станам на 4 лістапада 2023 году.

Краіна Найвышэйшая пазыцыя
Нямеччына Нямеччына[60] 1
Аўстралія Аўстралія[61] 76
Аўстрыя Аўстрыя[62] 1
Бэльгія Бэльгія[63] 2
Бразылія Бразылія
Канада Канада[64] 17
Данія Данія
Фінляндыя Фінляндыя
Францыя Францыя[65] 3
Грэцыя Грэцыя
Індыя Індыя
Ірляндыя Ірляндыя
Італія Італія[66] 8
Японія Японія
Мэксыка Мэксыка[67] 2
Нідэрлянды Нідэрлянды[68] 5
Новая Зэляндыя Новая Зэляндыя
Нарвэгія Нарвэгія
Філіпіны Філіпіны
Польшча Польшча
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР
Гішпанія Гішпанія
Швэцыя Швэцыя
Швайцарыя Швайцарыя[69] 2
Вялікабрытанія Вялікабрытанія[70] 27
Сусьветныя чарты
Топ Найвышэйшая пазыцыя
Топ 100 31[71]
Топ 200 30[72]
Топ 100 рок-альбомаў 9[73]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Апошняя песьня з альбома, «Selbst verliebt», утрымлівае акрамя самой песьні схаваны трэк, які пачынаецца пасьля 40-сэкунднай паўзы па сканчэньні асноўнага трэка[6].
  • Частка тэксту для песьні «Zunge» узятая зь верша Тыля Ліндэмана Lachen ist gesund і невыдадзенай песьні «Eelsoup» праекту Na Chui.
  • Частка песьні «Du hast kein Herz» была ўзятая зь вершаў Ліндэмана Kein Herz і Wo ist dein Herz[74].
  • Частка тэксту для самотнікаў «Nass», «Schweiss» і «Lecker» была ўзятая зь вершаў Alles ist naß, Schweiß і песьні «Eelsoup» адпаведна.
  • Частка тэксту для «Selbst verliebt» была ўзятая зь верша Тыля Ліндэмана Ich find mich gut[75].
  • Усе вершы Ліндэмана, на якіх былі заснаваныя песьні, уваходзяць у ягоную кнігу «In stillen Nächten».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паміж песьнямі паўза ў 30 сэкундаў, схаваны трэк цягнецца 03:21.
  2. ^ Без схаванага трэку — 02:50.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б «Sport frei» — Single Apple Music. Apple. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  2. ^ а б Zunge — Till Lindemann (ням.) Apple Music. Apple (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  3. ^ Zunge — Till Lindemann (анг.) Amazon Music. Amazon (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  4. ^ а б в Neues Soloalbum von Till Lindemann erscheint nicht bei Universal Music (ням.). Zeit.de (14 верасьня 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  5. ^ а б в Zunge (анг.) Till Lindemann. DistroKid (29 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  6. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Zunge by Till Lindemann (анг.). Genius.com. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  7. ^ а б в г д е TILL LINDEMANN ZUNGE (ням.) Rammstein Shop. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  8. ^ Till Lindemann veröffentlicht neue Single «Sport Frei» (ням.) Metal Hammer. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  9. ^ а б TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY // Discography Lindemann World. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  10. ^ Till Lindemann will release his first solo album, «Zunge» («Tongue»), on November 3, 2023. Lindemann World. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  11. ^ Till Lindemann announces new album «Zunge» (ням.). Affenknecht (7 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  12. ^ а б Тилль Линдеманн анонсировал выход нового альбома (рас.). Kulturomania.ru (8 верасьня 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  13. ^ Lindemann zeigt sich auf «Zunge» als Zombie mit Flamenco (ням.). Deutschlandfunk (3 лістапада 2023). Праверана 14 лістапада 2023 г.
  14. ^ а б в г ALBUM ZUNGE Lindemann World. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  15. ^ а б Кліп да самотніка «Sport frei» на YouTube (ням.)
  16. ^ Rammstein: Ohrenbetäubendes Schweigen (ням.). Zeit.de. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  17. ^ а б Universal Music wird Till-Lindemann-Soloalbum nicht veröffentlichen (ням.) Spiegel Kultur. Spiegel.de (15 верасьня 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  18. ^ Rammsteins mangeårige pladeselskab udgiver ikke Till Lindemanns kommende soloalbum (дацк.). Gaffa.dk (13 верасьня 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  19. ^ Warum kommt Lindemanns Soloalbum «Zunge» nicht bei Rammsteins Plattenfirma raus? (ням.). Berliner Zeitung (15 верасьня 2023). Праверана 13 кастрычніка 2023 г.
  20. ^ Till Lindemann: Plattenfirma veröffentlicht Soloalbum nicht (ням.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
  21. ^ а б TRACKLIST OF ZUNGE Lindemann Would. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  22. ^ Till Lindemann’s Shocking Solo Music Video: «Zunge» and Visual Transformation (анг.) Byohosting Праверана 3 лістапада 2023 г.
  23. ^ Zunge — Single Apple Music. Apple. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  24. ^ Nass (анг.) Distrokid.com. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  25. ^ Schweiss (анг.) Distrokid.com. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  26. ^ Lecker (анг.) Distrokid.com. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  27. ^ Lindemann will release new song on 27th october 2023 — Sport Frei (анг.). Affenknecht.com (25 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  28. ^ Sport frei (анг.) Distrokid.com. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  29. ^ Teaser Nass (анг.) @till_lindemann_official. Instagram (24 верасьня 2023).
  30. ^ Teaser Schweiss (анг.) @till_lindemann_official. Instagram (26 верасьня 2023).
  31. ^ Teaser Lecker (анг.) @till_lindemann_official. Instagram (28 верасьня 2023).
  32. ^ Teaser Zunge (анг.) @till_lindemann_official. Instagram (1 верасьня 2023).
  33. ^ а б Teaser Sport frei № 3 (анг.) @till_lindemann_official. Instagram (26 кастрычніка 2023).
  34. ^ а б NASS / SCHWEISS / LECKER Lindemann World. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  35. ^ Zunge playlist (анг.). Spotify (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  36. ^  Відэакліп да самотніка «Ich hasse Kinder».
  37. ^ «Ненавижу детей»: фронтмен Rammstein Тилль Линдеманн выпустил клип «Ich hasse kinder» (рас.). Афиша. Праверана 2022-10-09 г. Архіўная копія ад 2022-10-09 г.
  38. ^ а б Тилль Линдеманн снял в советской Москве Аглаю Тарасову (Видео) (рас.). www.intermedia.ru (2021-05-27). Праверана 2022-10-09 г. Архіўная копія ад 2022-10-09 г.
  39. ^ Stijn De Belder Nieuwe single Till Lindemann — «Zunge» Праверана 8 settembre 2023 г. (нід.)
  40. ^ Till Lindemann will be releasing a new single «Zunge» («Tongue») on September 8, 2023 on the usual streaming platforms Lindemann World. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  41. ^ Till Lindemann zeigt sich in Video mit zugenähtem Mund (ням.) Spiegel Kultur. Spiegel.de (8 верасьня 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  42. ^ Лидер Rammstein снимет клип в московском цирке (рас.). RG.RU (27 красавіка 2021). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  43. ^ ТИЛЛЬ ЛИНДЕМАНН АНОНСИРОВАЛ СОЛЬНЫЙ АЛЬБОМ 19-МИНУТНЫМ КЛИПОМ НА ТРИ НОВЫХ ПЕСНИ (рас.) Rock.fm. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  44. ^ а б Кліп да самотніка «NSL» на YouTube (анг.)
  45. ^ Till Lindemann schockt jetzt mit Flugzeug-Absturz (ням.) OE24. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  46. ^ а б Nieuwe singles Till Lindemann — «Nass», «Schweiss» & «Lecker». (нід.) Dansende Beren. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  47. ^ Till Lindemann — Sport frei (Release: 27 October) (анг.) r/Tilllindemann. Reddit (24 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  48. ^ Till Lindemann — new music video (Teaser # 1) (анг.) r/Tilllindemann. Reddit (24 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  49. ^ Till Lindemann — new music video (Teaser # 2) (анг.) r/Tilllindemann. Reddit (24 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  50. ^ Лидер Rammstein Тилль Линдеманн поджег себя в клипе на песню Sport Frei (рас.) Go.zvul.com. Праверана 3 лістапада 2023 г.
  51. ^ LYRICS // LYRICS AND TRANSLATIONS OF B-SIDES // 1. SPORT FREI Lindemann World. Праверана 3 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  52. ^ Till Lindemann versteckt auf «Zunge»-Album einen Schlager-Song. Rolling StoneПраверана 14 лістапада 2023 г. (ням.)
  53. ^ SETLIST OF THE 2023 TOUR. Lindemann World (8 лістапада 2023). Праверана 14 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  54. ^ Till Lindemann: In diesen Formaten erscheint das neue Album «Zunge» (ням.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
  55. ^ AT-Longplay-Top75. Ö3 Austria Top 40.
  56. ^ Zunge. Ultratop Flanders.
  57. ^ Zunge. Offizielle Top 100.
  58. ^ Zunge. Schweizer Hitparade.
  59. ^ Zunge. UK Album Downloads (OCC).
  60. ^ iTunes Top 100 Albums — Germany (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  61. ^ iTunes Top 100 Albums — Australia (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  62. ^ iTunes Top 100 Albums — Austria (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  63. ^ iTunes Top 100 Albums — Belgium (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  64. ^ iTunes Top 100 Albums — Canada (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  65. ^ iTunes Top 100 Albums — France (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  66. ^ iTunes Top 100 Albums — Italy (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  67. ^ iTunes Top 100 Albums — Mexico (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  68. ^ iTunes Top 100 Albums — Netherlands (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  69. ^ iTunes Top 100 Albums — Switzerland (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  70. ^ iTunes Top 100 Albums — United Kingdom (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  71. ^ iTunes Top 100 Albums (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  72. ^ iTunes Top 200 Albums (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  73. ^ iTunes Top 100 Rock Albums (анг.). PopVortex. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  74. ^ Du hast kein Herz (song) (анг.). Rammwiki. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  75. ^ Selbst verliebt (song) (анг.). Rammwiki. Праверана 4 лістапада 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]