Ёган Гале

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ёган Гале
Johann Galle
Johann-Gottfried-Galle.jpg
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1812
Радыс
Памёр 10 ліпеня 1910
Патсдам
Навуковая сфэра астраномія
Альма-матэр Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта

Ёган Готфрыд Гале (па-нямецку: Johann Gottfried Galle, 9 чэрвеня 1812, Радыс10 ліпеня 1910, Патсдам) — выбітны нямецкі астраном, які адкрыў новую плянэту Нэптун.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Бэрлінскі ўнівэрсытэт, з 1835 пачаў працаваць памочнікам Ёгана Фрыдрыха Энке ў Бэрлінскай абсэрваторыі. З 1851 па 1897 гады быў дырэктарам абсэрваторыі й прафэсарам унівэрсытэта ў Брэславе (зараз Уроцлаў).

У 1872 годзе ўпершыню прапанаваў вызначаць паралякс Сонца паводле назіраньняў малых плянэт падчас іхніх супрацьстаяньняў. У гэтым жа годзе пры назіраньні малой плянэты Фоксі (№ 25) вывеў паралякс Сонца 8,87".

На працягу свайго жыцьця ён вывучаў камэты, і ў 1894 годзе, з дапамогай свайго сына Андрэаса Гале, ён выдаў табліцу-агляд з элемэнтамі арбітаў 178 камэт. Сам ён выявіў 3 камэты на працягу кароткага прамежку: з 2 сьнежня 1839 году да 6 сакавіка 1840 году. У 1872 годзе ўсталяваў тоеснасьць мэтэорнага патоку Андромэдыдаў зь камэтай Біелы. У 1843 годзе выявіў унутранае колца Сатурна.

23 верасьня 1846 году атрымаў ліст ад Урбэна Левэр’е з просьбай правесьці пошук заўранавай плянэты па вылічаным іхным каардынатам. У той жа вечар Гале адшукаў новую плянэту, якая атрымала пазьней назоў Нэптун. У ягоны гонар названыя кратэры на Месяцы й Марсе, колца Нэптуна й астэроід № 2097 (Гале 2097).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ёган Галесховішча мультымэдыйных матэрыялаў