Ірвінг Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ірвінґ Бэрлін

Ірвінґ Бэрлін (па-ангельску: Irving Berlin; 11 траўня 1888, Магілёў — 22 верасьня 1989, ЗША) — кампазытар і паэт-песеньнік, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя (разам з Джорджам Гершвіным, Джэромам Кернам, Рычардам Роджэрсам і Коўлам Портэрам).

Біяграфія і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся у 1888 годзе ў Магілёве[1][2] ў сям’і кантара. Імя, атрыманае пры нараджэньні — Ізраіль Бэйлін (Бейлін). У 1893 годзе сям’я Бэйліных эмігруе з Расейскай імпэрыі ў ЗША, у Нью-Ёрк. Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (East-Side), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расеі і Ўсходняй Эўропы.

Бэрлін не атрымаў музыкальнай адукацыі і пачаткова прыдумваў музыку, не валодаючы нотнай граматай і ня ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песьню запісаў у 19 гадоў. Першая мэлёдыя, якая прынесла яму сусьветную славу, «Аляксандар рэґтайм бэнд» (анг. Alexander Ragtime band), зьявілася ў 1911 годзе.

З 1914 году піша мюзіклы і музыку да драматычных спэктакляў (усяго 13), а з 1930 году — да фільмаў (7). Практычна кожны зь іх дарыў сьвету ад аднаго да чытырох «гітоў». Ірвінг Бэрлін — аўтар ня менш 700 песьняў.

Сярод найбольш вядомых твораў Бэрліна — «Божа, дабраславі Амэрыку» (анг. God Bless America). Пасьля выкананьня на прэзыдэнцкіх выбарах у 1940 годзе песьня стала лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША. Песьню «Puttin' on the Ritz» (1929) называюць «неафіцыйным гімнам Галівуда». Баляда «Белыя Каляды» (па-ангельску: White Christmas) зь фільма «Курортная гасьцініца» («Holiday Inn») (1942) трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў сьвеце (100 млн кружэлак) і стала адным з культавых сымбаляў калядных сьвятаў у Амэрыцы.

Бэрлін памёр у 1989 годзе, перажыўшы свой 100-гадовы юбілей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ірвінг Бэрлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў