Ірына Халіп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Халіп
Дата нараджэньня 12 лістапада 1967(1967-11-12) (56 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка, рэдактарка
Бацька Уладзімер Халіп
Маці Люцына Юр’еўна Бяльзацкая[d]
Узнагароды

Ірына Халіп (нар. 12 лістапада 1967 г., Менск, Беларуская ССР) — вядомая беларуская журналістка, жонка палітыка Андрэя Саньнікава.

Ірына Халіп нарадзілася ў Менску. Яе бацька — Уладзімер Халіп, вядомы кінасцэнарыст, драматург, літаратар і публіцыст.[1]

У 1989 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ, пасьля чаго працавала ў шэрагу газэтаў, у тым ліку газэце «Советская Белоруссия» (19941995).

З 1995 па 1999 г. Ірына Халіп працавала карэспандэнтам, пасьля галоўным рэдактарам газэты «Имя». З 1999 па 2000 яна працавала намесьнікам галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты», а з 2000 г. была кіраўніком аддзела спэцыяльных праектаў у газэце. Пасьля закрыцьця «БДГ» працуе ўласным карэспандэнтам расейскай «Новой газеты» у Беларусі.

Ірына Халіп неаднаразова затрымлівалася беларускімі спецслужбамі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.[2]

У ноч з 19 па 20 сьнежня 2010 г. Ірына Халіп разам зь яе мужам Андрэям Саньнікавым былі затрыманыя пасьля разгона ўладамі дэманстрацыі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Ірыне Халіп была абвінавачаная ў арганізацыі беспарадкаў. 11 студзеня 2011 году Amnesty International прызнала Ірыну Халіп вязьнем сумленьня разам зь яшчэ 14 беларускімі актывістамі і журналістамі[3].

16 траўня 2011 г. Ірына Халіп была прысуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю выкананьня прысуда на два гады[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]