Аколіца (тып паселішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аколіца, ваколіца — тып сельскага пасяленьня абнесенага агароджаю й разьмешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У аколіцах звычайна сялілася шляхта, чым падкрэсьлівалася саслоўнае адрозьненьне.

Аколіцы ўзьніклі разам з засьценкамі ў выніку валочнай рэформы. Пасьля правядзеньня парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сьценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду.[1]

Агульнаславянскі тэрмін «аколіца» пазначаў навакольле, акругу або агароджу вакол вёскі.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22

[рэдагаваць] Літаратура

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах