Альпійская баляда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альпійская баляда
па-беларуску: Альпійская балада
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1963
Публікацыя: 1964
Электронная вэрсія

«Альпійская баляда» — аповесьць Васіля Быкава, была апублікаваная ў 1964 годзе ў часопісе «Маладосьць» №1, у кніжным выданьні — у тым жа годзе[1]. Твор пра тры дні жыцьця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязьням канцлягеру бязьмежнае каханьне і надзею на выратаваньне.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад час Другой сусьветнай вайны з фашысцкага канцлягэру ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспасьпяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасьля ў іх нараджаюцца пачуцьці.

Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцьці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Эўропы, зь цяжкасьцю ўсьведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць ня толькі пра вайну і небясьпеку.

Падставы напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як згадваў сам Быкаў, сюжэт да твора ён спаткаў падчас вайны ў аўстрыйскім гарадку:

«

Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў правобраз сваёй будучай Джуліі. У гарадку тым, як, зрэшты, і ў многіх іншых аўстрыйскіх гарадках, было шмат прыгнаных з усходу (ды і з захаду таксама) рабочых, што працавалі на аўстрыйскіх вайсковых заводах. Жылі яны ў вялізных даўгіх бараках, а як горад займала Чырвоная армія, разбрыдаліся, хто куды. Вядома ж, кіруючы найперш на радзіму, калі тое было магчыма. Неяк мы сталі калёнай машын з гарматамі на гарадзкой вуліцы, чакалі, пакуль начальства наперадзе штось вырашыць. І тады ля машын паявілася спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убраньні, якая нешта пыталася ў салдат, што сядзелі ў кузавах. Аказваецца, пыталася пра нейкага Івана. Канешне, амаль з кожнага кузава ёй адгукаўся які-небудзь Іван, але дзяўчына круціла галавой — не. Так яна абышла калёну, не знайшоўшы таго, хто быў ёй патрэбны. Тады я падышоў да яе і папытаўся, каго яна шукае? На кангламераце нямецка-руска-італьянскіх словаў яна распавяла, то яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага

Івана, зь якім летась разам уцякала з канцлягеру. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлягер, а што сталася зь Іванам, яна ня ведае. Цяпер яна мае надзею знайсьці яго сярод чырвонаармейцаў. Канешне, то была марная надзея. Але невялічкая тая гісторыя запомнілася мне, каб гадоў пра 20 зрабіцца «Альпійскай баладай»

»

—Васіль Быкаў, Доўгая дарога дадому

Экранізацыя і пастаноўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесьць шмат перакладалася на замежныя мовы, часта выдавалася ня толькі ў Беларусі, але і ў іншых савецкіх рэспубліках. На аснове аповесьці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спэктакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Менску і Чалябінску, опэра, пастаўленая ў Харкаве, сымфонія.

У 1964 годзе была запісана радыёпастаноўка твору[2].

У 1967 годзе быў зьняты фільм.

У 1967 годзе быў пастаўлены аднаактовы балет Яўгена Глебава Беларускім дзяржаўным тэатрам опэры і балета[3][4] пад кіраўніцтвам дырыгента Газіза Дугашава.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Падчас працы над творам, Аляксей Карпюк сустрэў на вакзале ў Гародні італьянца ў якога скралі дакумэнты ў цягніку. Быкаў і Карпюк некалькі дзён апекаваліся замежнікам, пакуль пашпарт не знайшоўся. У гэты час Быкаў кансультаваўся адносна італьянскай мовы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Васіль Быкаў, «Доўгая дарога дадому»
  2. ^ Альпійская баляда, радыёпастаноўка на kamunikat.org
  3. ^ Трагічная экспрэсія «Балады…»
  4. ^ Альпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981  (рас.)
  5. ^ Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому» Кніга ўспамінаў. – Прадмова аўтара; мастак А. Бохан. – Мінск: ГА БТ "Кніга", 2004. – 544 с. ISBN 985-6605-13-Х

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]