Аляксандар Рагоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Рагоза
8 чэрвеня 1858(1858-06-08)29 чэрвеня 1919(1919-06-29) (61 год)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя, Украінская дзяржава (1918)
Род войскаў артылерыя (да 1883 году), пяхота
Гады службы 1877—1918
Званьне генэрал ад інфантэрыі (1914)
Частка 3-я грэнадэрская артылерыйская брыгада (1877—1878)
Камандаваў 25-ы армейскі корпус (1914—1915), 4-я армія (1915—1917), 2-я армія (1916, адначасна), Румынскі фронт (1917)
Бітвы/войны Расейска-турэцкая вайна (1877-1878), Нарачанская апэрацыя і Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя (1916)
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера II ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера II ступені
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагоза.

Алякса́ндар Фра́нцавіч Раго́за (1858, Віцебск, цяпер Беларусь — 1919, Адэса, цяпер Украіна) — расейскі генэрал ад інфантэрыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і двараніна Віцебскай губэрні Франца Марцінавіча Рагозы, які быў вайскоўцам. Быў яго старэйшым сынам. У 1874 годзе скончыў Полацкую вайсковую гімназію[1] і паступіў у Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню ў Санкт-Пецярбургу. Патрапіў у 3-ю гвардзейскую грэнадэрскую артылерыйскую брыгаду. Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. За ўдзел у бітвах атрымаў ордэны сьвятой Ганны 4-й ступені, сьвятога Станіслава 3-й і 2-й ступеняў з мячамі і сьвятой Ганны 3-й ступені зь мячамі і бантам. У 1883 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генэральнага штабу. З 22 лістапада 1883 — старэйшы ад’ютант штабу 5-й пяхотнай дывізіі, з 11 студзеня 1888 — памагаты старэйшага ад’ютанту штабу Прыамурскай вайсковай акругі, з 1 ліпеня 1888 — старэйшы ад’ютант вайсковай канцылярыі пры вайсковым губэрнатарстве Прыморскай вобласьці. З 28 студзеня 1891 — начальнік страявога аддзелу штабу Керчанскай крэпасьці.

З 4 верасьня 1896 — начальнік штабу 32-й, з 10 сакавіка 1898 — 5-й пяхотных дывізіяў. З 27 красавіка 1900 — камандзір 18-га пяхотнага Валагодзкага палка, з 2 сакавіка 1904 — 1-й брыгады 27-й пяхотнай дывізіі. З 22 кастрычніка 1904 начальнік штабу 3-го армейскага корпусу, з 16 чэрвеня 1906 камэндант Усьць-Дзьвінскай крэпасьці.

З 17 сакавіка 1909 — начальнік 19-й пяхотнай дывізіі, у якой служыў калі распачалася Першая сусьветная вайна. З 27 верасьня 1914 — камандзір XXV Армейскага Корпусу. З 30 жніўня 1915 — камандуючы 4-й арміяй.

У сакавіку 1916 году адначасна ўзначальваў 2-ю армію, якая 5-15 (18-28) сакавіка правяла Нарачанскую апэрацыю[1]. Адзін з камандуючых пад час няўдалай Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі 1916 году. 21 лістапада 1917 году адхілены ад камандаваньня арміі.

Ва ўрадзе Ўкраінскай Дзяржавы Скорападзкага, з 30 красавіка да 13 сьнежня 1918 займаў пасаду вайсковага міністра. Пасьля паразы гетмана і захопу ўлады войскам Пятлюры, зьехаў у Адэсу. Зьбіраўся перабрацца на Кубань ці эміграваць, але ня здолеў гэта зрабіць. Пасьля захопу гораду бальшавікамі — арыштаваны. Пасьля адмовы далучыцца да Чырвонай арміі — расстраляны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Вячаслаў Бандарэнка. Дзіўны выбар // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]