Андрэй Богуш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Богуш.
Андрэй Богуш
Дата нараджэньня 11 ліпеня 1925(1925-07-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 ліпеня 2009(2009-07-21) (84 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Фёдар Фёдараў

Андрэ́й Алякса́ндравіч Бо́гуш (11 ліпеня 1925, Карэлічы — 21 ліпеня 2009) — беларускі фізык-тэарэтык. Чалец-карэспандэнт НАН Беларусі (1994)[1]. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў мястэчку Карэлічы (цяпер Гарадзенская вобласьць). Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі, атрымаў залаты мэдаль. У 1947 годзе паступіў на аддзяленьне фізыкі фізыка-матэматычнага факультэту БДУ. У 1952 годзе скончыў БДУ з чырвоным дыплёмам. Пасьля гэтага працаваў выкладчыкам фізыкі СШ №8 у Магілёве, а ад 1953 году — выкладчыкам і пазьней старэйшым выкладчыкам фізыкі Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту (цяпер Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова). У 1957 годзе Андрэй Аляксандравіч Богуш паступіў у асьпірантуру Інстытуту фізыкі АН БССР, кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Прымяненьне каварыянтных мэтадаў у тэорыі элемэнтарных часьціц» абараніў у 1963 годзе. У 1974 годзе Андрэй Аляксандравіч абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Канечныя ператварэньні групаў сымэтрыі ды іх прадстаўленьняў у тэорыі элемэнтарных часьціц» — першую ў Беларусі ў галіне фізыкі элемэнтарных часьцінак. Аўтар больш як 250 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіяў[2]. У 1980 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР. У 1988 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР за цыкл работ «Клясычнай палявая тэорыя элемэнтарных часьціц»[2]. Ад 1978 да 2004 году ўзначальваў створаную ім лябараторыю фізыкі высокіх энэргіяў. Потым — галоўны навуковы супрацоўнік інстытуту. Адначасова з дасьледчыцкай дзейнасьцю ад 1961 да 1997 году (ад 1976 году на пасадзе прафэсара) працаваў на катэдры тэарэтычнай фізыкі БДУ. Чытаў агульны курс квантавай мэханікі, спэцыяльныя курсы па клясычнай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, тэорыі групаў у фізыцы, калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеяньняў. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў ды 4 дактароў фізыка-матэматычных навук.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Богуш А. А., Мороз Л. Г. Введение в теорию классических полей. — Минск: Наука и техника, 1968.; М.: УРСС, 2004.
  • Богуш А. А. Введение в полевую теорию элементарных частиц. — Минск: Наука и техника, 1981.
  • Богуш А. А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. — Минск: Наука и техника, 1987.; М.: УРСС, 2003.
  • Богуш А. А. Очерки по истории физики микромира. — Минск: Наука и техника, 1990. М.: УРСС, 2004. ISBN 5-354-00586-8.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вучоныя Беларусі: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 75-годзьдзя з дня нараджэньня) // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сэрыя фізыка-матэматычных навук. — 2000. — № 3.
  2. ^ а б Богуш Андрей Александрович (рас.). Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа НАН Беларуси.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрэй Аляксандравіч Богуш : да 80-годзьдзя са дня нараджэньня. — Мн.: Принтлайн, 2005. — 114 с.
  • Бібліяграфія прац А. А. Богуша. — Мн.: ИФ НАНБ, 2000. — 46 с.