Андрэй Бембель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Бембель
Нарадзіўся: 30 кастрычніка 1905
Вяліж, Віцебская губэрня
Памёр: 13 кастрычніка 1986
Заняткі: мастак
Вучоба: Ленінградзкі мастацкі інстытут
Плынь: скульптура
Узнагароды: Срэбны медаль імя М. Грэкава (1972)

Андрэ́й Ану́фрыевіч Бе́мбель (17(30) кастрычніка 1905, Вяліж — 13 кастрычніка 1986), беларускі скульптар, пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафэсар (1955).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў г. Вяліжы (зараз у складзе Смаленскай вобласьці Расеі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў мужчынскай гімназіі. У 1919—1922 гадох вучыўся ў Вяліжскай мастацкай школе. У 1924—1927 гг. вучыўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні у М. А. Керзіна[1]. У 1931 годзе скончыў Ленінградзкую акадэмію мастацтваў (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна). Вучыўся ў М. Мізнера, У.Лішава, В.Сіманава, Р. Р. Баха. Удзельнік выстаў ад 1932 году. Аўтар барэльефаў «Барыкады 1848 г. у Парыжы», «Сялянскае паўстаньне ў акупаванай панскай Польшчай Заходняй Беларусі», «Першы пяцігадовы плян Беларускай ССР у дзеяньні» для Дому ураду ў Менску (1932—1934, сумесна з У.Рытарам). У 1939 годзе выканаў гіпсавы барэльеф «Беларусь — фарпост СССР» і мурмуравы барэльеф «Узьяднаньне з Заходняй Беларусьсю» для павільёну БССР на Усесаюзнай сельска-гаспадарчай выставы ў Маскве. Пасьля вайны выканаў барэльефы «Няхай ніколі не будзе ўзняты меч» (гіпс тон, 1961) і «У. І. Ленін» (гіпс тон, 1962) для залы дому ўраду БССР. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу Берасьцейскай крэпасьці. Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстава ягоных твораў прайшла ў Менску (1955). Выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні (1948—1950), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (ад 1953, прафэсар — ад 1962). У 1952 годзе ўступіў у КПСС.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазыцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «За Савецкую Радзіму» (гіпс, 1946, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Гал. рэд. П. У. Броўка. Т. 2. — Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Мн. 1970. С. 289.
  2. ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.361.