Арбіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Арбіл
Панарама Арбілу
Першыя згадкі 3 тыс.год да н.х.
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
900 000
1 300 000
Часавы пас
 - улетку
+3
+4
Акруга Курдзкая аўтаномная акруга
Мэр Наўзад Хадзі

Арбі́л (па-арабску اربيل; па-курдзку: Hawler) – горад у паўночным Іраку, разьмешчаны на заходнім ўзгор’і Курдзкіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца ірацкай правінцыі Арбіл і сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек. Арбіл адзін з самых старых гарадоў на сьвеце, існуюць зьвесткі аб тым, што горад мае 8000 гісторыю. У прадмесьцях гораду знойдзена нават старажытнае паселішча нэандэртальцаў. Самыя старыя дакумэнтальныя зьвесткі адносяць да старажытнага асырыйскага гораду Арабіл ці Арабэл датуюцца 3 тысячагоддзем да н.х. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Арбілу, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту. На поўнач ад Арбіла знаходзяцца Гаўгамэлы, каля якіх Аляксандар Македонскі ў бітве 331 г. да н.х. перамог войска пэрсаў.

З 1974 году Арбіл – сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі. З 2003 года ужываецца і курдзкая назва гораду Хавлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдзкімі.

Асабістыя прылады