Арамунская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіраваная з Арумынская мова)
Арамунская мова ( таксама арумынская, македонска-румынская, limba armãneascã, armãneashce) — мова балкана-раманскай падгрупы раманскай моўнай групы. Найбольш агульных рысаў мае з мегленарумынскай мовай, а таксама з румынскай, што зьяўляецца падставай таго, што некаторыя лінгвісты лічаць яе дыялектам румынскай мовы.
Носьбіты - арамуны/арумыны - насяляюць Грэцыю, Альбанію, Македонію, Румынію, Баўгарыю, Турэччыну.
| Раманскія мовы | |
|---|---|
| аксытанская • арагонская • арумынская • франкаправансальская • астурлеонская (астурыйская) • бургундзкая • каталянская • шампанская • карсыканская • далматынская • француская • фрыульская • галісійская • гасконская • істрыёцкая (істрараманская) • істрарумынска • італьянская • лядынская • сэфардзкая (лядына) • лігурыйская • лямбардзкая • мегленарумынская • нэапалітанская • нарманская • партугальская • румынская (малдаўская) • рэтараманская • сардынская • сыцылійская • гішпанская • валёнская | |

