Браніслаў Туронак
Браніслаў Туронак (22 чэрвеня 1896, фальварак Пестуны Дзісненскі павет – 19 верасьня 1938, Дукшты, Польшча) - лекар і беларускі нацыянальны дзеяч, бацька гісторыка Юрыя Туронка.
У 1924 скончыў мэдычны факультэт Універсітэту Стэфана Баторыя ў Вільні. Адзін з заснавальнікаў і актыўных дзеячаў Беларускага Студэнцкага Саюзу – адказны рэдактар «Нашага шляху» (1922-1923) і «Крыніцы» (1923-1925). Адзін са стваральнікаў і дзеячаў Беларускага Сялянскага Саюзу і Беларускагаа Інстытуту Гаспадаркі і Культуры (з 1926). Кіраваў Віленскім аддзелам БІГіК да свайго выезду ў 1928.
У жніўні 1925 году арыштаваны польскай паліцыяй як рэдактар «Крыніцы». Два тыдні пра яго ня было ніякіх вестак. Туронак мог быць вызвалены пад заклад 500 злотых. Ксёндз Адам Станкевіч прасіў суд зьменьшыць заклад, але суд павялічыў яго да 1000 злотых. Але дзякуючы беларускай салідарнасьці грошы сабралі, і да суду Туронак знаходзіўся на свабодзе. «Крыніца» была забаронена. Пасьля вызваленьня знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
Выдаў брашуру «Гігіена ўзгадаваньня дзіцяці» (Вільня 1928).
У студзень 1928 ажаніўся з Марыяй Рэшаць - сястрой беларускага ксяндза і прафэсара Язэпа Рэшаця.
Працаваў лекарам у Вільні ў 1924-1928 і ў Дукштах у 1928-1938. У 1928 балятаваўся ў беластоцкай выбарнай акрузе ў Сойм ад Блёку Нацыянальных Меншасьцяў – быў другі на сьпісе.
Крыніцы [рэдагаваць]
- Юры Туронак «Памяці Браніслава Туронка» (Нью-Ёрк-Варшава 1990).