Брысбэйн (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Брысбэйн
Brisbane River
Брысбэйн
Рака Брысбэйн у аднайменным горадзе
Агульныя зьвесткі
Выток каля Нананга
Вусьце Заліў Марэтон
Вышыня вусьця 0 м
Краіны басэйну Аўстралія
Даўжыня 344 км
Плошча басэйну 13 600 км²

Брысбэйн (па-ангельску: Brisbane River) — рака ў Кўінзлэндзе (Аўстралія).

Даўжыня ракі — 344 км, плошча басэйну каля 13,6 тыс. км². Вытокі разьмешчаны ў раёне гораду Нананга. Далей да Брысбэйну рака працякае ў паўднёвым напрамку, у ніжнім цячэньні рэчышча зьвілістае. Вусьце ракі — заліў Марэтон, ва ўсходнім Брысбэйне.

У месцы ўпадзеньня ракі ў заліў знаходзяцца мангравыя зарасьнікі. Брысбэйн багаты рыбай, гэта адзін зь некалькіх арэалаў рагазуба, эндэмікаў Кўінзлэнду[1].

У нізоўях ракі часта адбываюцца паводкі, пэрыядычна — катастрафічныя. Апошняя наймацнейшая паводка адбылася ў студзені 2011 году[2][3].

Праз раку пабудавана 16 буйных мостаў і адзін тунэль пад вадой. Большасьць мостаў разьмешчана ў Брысбэйне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Australian. News Limited. 2008-01-03
  2. ^ Hubert Chanson (2011). «The 2010—2011 Floods in Queensland (Australia): Observations, First Comments and Personal Experience». La Houille Blanche (Paris: Societe Hydrotechnique de France) (1): 5-11. ISSN 0018-6368
  3. ^ Паводка ў Аўстраліі: жыхароў Брысбена просяць бегчы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брысбэйн (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў