Брэгенц
Брэгенц (па-нямецку: Bregenz) — горад на крайнім захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Форарльбэрг, разьмешчаны на беразе Бодэнскага возера. Насельніцтва 27 853 жыхары (на 31 сакавіка 2011).
Гісторыя [рэдагаваць]
Першае паселішча на тэрыторыі Брэгенцу ўзьнікла каля 1500 г. да н. э. Каля 500 г. да н. э. сюды прыходзяць кельты: іх паселішча мае назву Брыгантыён. У 15 г. да н. э. рымляне заснавалі на гэтым месцы горад Брыгантыюм, які меў свой форум, базыліку, крытыя гандлёвыя рады. У 233 і 259/260 гадах горад быў разбураны аляманамі, якія крыху пазьней (з 470 г.) засялілі гэтыя землі. У сярэднявеччы Брэгенц меў права ладзіць штотыднёвы рынак. З 1451 г. належыць княскай сям’i Габзбургаў. У 1647 захоплены швэдамі. У 1815 годзе становіцца часткай Каралеўства Баварыі, але ў 1815 г., згодна Венскім кангрэсе, стаў часткай Аўстрыі.
Культура [рэдагаваць]
Штогод у ліпені й жніўні ў Брэгенцы ладзіцца Музычны фэст (клясыка): для гэтага на возеры пабудавана спэцыяльная пляцоўка.