Бутрым Кезгайла
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | да 1445 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Кезгайла Валімонтавіч Алена |
Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; ? — да 1445) — літоўскі баярын.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бота або Бута (Boto, Buto) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Rimboto[5][6] (Rimbotus[7]).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Butrim[8] Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[9], Wladislaus alias Butrin (1445 год)[10], her Butrinco[8].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены (нявысьветленага паходжаньня). Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і, магчыма, Таліята.
У 1437 годзе ўпамінаецца ў данацыі Яна Гаштольда як брат Міхайлы і Яна Кезгайлавічаў. Як сына ваяводы жамойцкага значыцца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве.
У 1445 годзе ўпамінаецца як нябожчык у мэмарыяльным запісе Алены Кезгайлавай у кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 1273.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Geschichts-Quellen der Stadt Wien. Abt. 1. — Wien, 1877. S. 63.
- ^ Monumenta Boica. Vol. 26. — Monachii, 1826. S. 12—13, 646.
- ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 253.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
- ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4