Буэнас-Айрэс (правінцыя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Буэнас-Айрэс Provincia de Buenos Aires |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Аргентына |
| Статус | правінцыя |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ля-Плята |
| Афіцыйныя мовы | гішпанская |
| Насельніцтва (2001) | 13 756 000 |
| Плошча | 307,6 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне Буэнас-Айрэса | |
Буэнас-Айрэс (па-гішпанску: Provincia de Buenos Aires, Правінцыя Добрых Вятроў) — правінцыя ў Аргентыне. Плошча 307,6 тыс. км². Насельніцтва 13756 тыс. чал. (2001, ацэнка). Адміністрацыйны цэнтар — горад Ля-Плята. Большая частка правінцыі — чарназёмная раўніна ўсходняй Пампы. Клімат лагодны, ападкаў ад 250 мм на поўдні да 1000 мм на паўночным усходзе.
Правінцыя Буэнас-Айрэс — самая населеная і ўрбанізаваная ў краіне. У гарадох правінцыі знаходзяцца найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы краіны. Сельская гаспадарка таксама адна з найбольш разьвітых у краіне. У жывёлагадоўлі найбольш разьвітая галіна — авечкагадоўля, таксама разьвіты сьвінагадоўля і птушкагадоўля. У расьлінаводзтве разьвіта вырошчваньне пшаніцы, соі, кукурузы і сланечніка.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Аргентыны | |
|---|---|
| Правінцыі | |
| Сталіца | |