Бітва пры Хафджы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бітва пры Хафджы
Battle of Khafji 1991.svg
Дата: 29 сьнежня1 лютага 1991
Месца: Паўночна-ўсходняя частка Саудаўскай Арабіі
Вынік: Перамога сілаў Кааліцыі
Супернікі
Саудаўская Арабія
ЗША
Катар
Ірак
Камандуючыя
Халэд бін Султан Салах Абуд Махмуд
Страты
~ 29 забітых 32 забітыя, 35 параненых, каля 30 танкаў выведзена са строю

Бітва пры Хафджы — першая буйная наземная бітва падчас войн у Пэрсыдзкім заліве (1991).

17 студзеня 1991 году авіяцыя шматнацыянальных сілаў пачала паветраную наступальную апэрацыю супраць Іраку. Да канца месяца ірацкая сыстэма СПА была істотна саслабленая, а ваенна-паветраныя сілы практычна спынілі ўдзел у баявых дзеяньнях. Узброеныя сілы краіны і прамысловасьць несьлі вялікія страты ад паветраных нападаў. Такі ход вайны не адпавядаў плянам ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна, які спадзяваўся ўцягнуць кааліцыйныя сілы ў зацяжныя наземныя баі (па прыкладзе ірана-ірацкай вайны) і нанесьці ім дастатковыя страты для таго, каб кааліцыя была змушаная спыніць вайну.

Ірацкае камандаваньне сплянавала абмежаванае ўварваньне ў Саудаўскую Арабію, асноўнай мэтай якога было нанясеньне максымальных страт сухапутным сілам суперніка. Увечары 29 студзеня ірацкія сілы ў колькасьці прыкладна 2000 чалавек пры 100 танках перайшлі кувэйцка-саудаўскую мяжу. Ім атрымалася заняць прыморскі горад Рос-эль-Хафджы, насельніцтва якога было эвакуявана напярэдадні пачатку вайны. Ірацкі наступ апынуўся нечаканасьцю для кааліцыйных сіл, але ўжо з 30 студзеня войска Саудаўскай Арабіі пры падтрымцы бранетанкавых падразьдзяленьняў Катару і авіяцыі шматнацыянальных сілаў зрабіла спробы адбіць горад. І 1 лютага гэта атрымалася. На працягу ўсёй бітвы ў захопленым Хафджы працягвалі дзейнічаць два выведатрады марской пяхоты ЗША, якія апынуліся тамака ў момант пачатку ірацкага нападу.

У бітве пры Хафджы кааліцыйныя сілы страцілі некалькі дзясяткаў чалавек забітымі — каля 18 саудаўскае войска, каля 11 амэрыканскае, зьнішчана было 2 танкі і каля 6 адзінак бронетэхнікі; ірацкі атрад страціў забітымі 32 чалавекі, параненымі 35, зьнішчана 30 адзінак бронетэхнікі, некалькі сотняў салдатаў патрапілі ў палон. Прыводзілася сьведчаньне палоннага ірацкага салдата аб тым, што за паўгадзіны налёту кааліцыйнай авіяцыі яго брыгада панесла большыя страты, чым за восем гадоў вайны з Іранам.