Васьмітысячнікі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Васьмітысячнікі або Горы-васьмітысячнікі — распаўсюджаная неафіцыйная назва горных вяршыняў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
На Зямлі налічаецца 14 такіх пікаў, разьмешчаных у Гімалаях і Каракоруме і зьмешчаных на тэрыторыях Кітаю, Нэпалу і спрэчнага Кашміру.
Большасьць прафэсійных альпіністаў мараць пакарыць усе 14 гор, але на дадзены момант гэта атрымалася толькі 13 людзям, прычым, да сярэдзіны 1990-х такіх было толькі двое — італьянец Райнхольд Мэснэр (1970—1986) і паляк Ежы Кукучка (1979—1987), прычым, калі першы першым пакарыў усе горы, то другі зрабіў гэта за рэкордна кароткі тэрмін — 8 гадоў, які яшчэ ніхто не перасягнуў.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Хоць Анапурна — першы васьмітысячнік, які скарыўся чалавеку, на сёньня пасьпяховых узыходжаньняў было меней, чым на любым іншым васьмітысячніку, а сьмяротнасьць — самая высокая.
- Самы нізкі васьмітысячнік, Кукіша Пангма, быў пакораны 2 траўня 1964 году, апошнім зь усіх астатніх.
- Ад пакарэньня першай гары, якая перавышае вышыню 8000 мэтраў, да апошняй, мінула 14 гадоў — у сярэднім адна гара ў год.
[рэдагаваць] Сьпіс васьмітысячнікаў
| Месца | Назва | Вышыня | Горная сыстэма | Краіна |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Джамалунгма (Эвэрэст, Сагарматха) | 8848 | Гімалаі | Нэпал |
| 2 | Чагоры (К2, Годвін Остэн) | 8611 | Каракарум | Кашмір (Пакістанская частка) |
| 3 | Канчэнджанга | 8586 | Гімалаі | Індыйска-нэпальская мяжа |
| 4 | Лхоцзэ | 8516 | Гімалаі | Кітай/Нэпал |
| 5 | Макалу | 8463 | Гімалаі | Кітайска-нэпалькая мяжа |
| 6 | Чо-ою | 8201 | Гімалаі | Кітай/Нэпал |
| 7 | Дхаўлагіры | 8167 | Гімалаі | Нэпал |
| 8 | Манаслу (Кутанг) | 8163 | Гімалаі | Нэпал |
| 9 | Нангапарбат | 8125 | Гімалаі | Кашмір (Пакістанская частка) |
| 10 | Анапурна | 8091 | Гімалаі | Нэпал |
| 11 | Хіддэн (Гашэрбрум І) | 8068 | Каракарум | Кітай/Пакістан |
| 12 | Брод-Пік | 8047 | Каракарум | Кітай/Пакістан |
| 13 | Гашэрбрум ІІ | 8035 | Каракарум | Кітай/Пакістан |
| 14 | Шышапангма | 8027 | Гімалаі | Кітай |

