Вінэгрэт
Вінэгрэ́т (па-француску: Vinaigrette ад Vinaigre – воцат) — у францускай і інтэрнацыянальнай кухні соўс, які ўжываецца як запраўка салатаў; часам так называюць і халодныя закускі з такой запраўкай.
Соўс [рэдагаваць]
Клясычны соўс “вінегрэт”, які атрымаў міжнароднае прызнаньне на пачатку XIX стагодзьдзе, гатуецца з алею (3 часткі), віннага воцату (1 частка) з дадаткам солі і сьвежазмолатага перцу, якія старанна перамешваюць і зьбіваюць да згушчэньня. Часта соўс “вінэгрэт” дадаткова араматызуецца эстрагонам, пятрушкай, часнаком і інш. Заміж воцату можна ўжываць лімонны сок.
Халодная закуска [рэдагаваць]
У Беларусі распаўсюджаная халодная закуска з такой назвай, вынайдзеная ў рускай кухні. У яе склад уваходзіць дробна пасечаныя вараныя буракі (абавязковы кампанэнт) і іншая садавіна (морква, бульба), а таксама запраўка (маянэз, сьмятана, алей). Клясычны рускі вінэгрэт уключае пакрышанае крутое яйка і крыху дробна нарэзанага селядца. Гатуецца непасрэдна перад спажываньнем, бо хутка губляе смак.
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»