Вітамінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 41°20′32″ пн. ш. 21°32′19″ у. д. / 41.34222° пн. ш. 21.53861° у. д. / 41.34222; 21.53861

«Вітамінка»
мак. Витаминка
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы МБ: VITA
Заснаваная 1956
Заснавальнікі Народная Рэспубліка Македонія
Уласьнікі Сымон Навумоскі (30%), Сашо Навумоскі (7%)
Краіна Паўночная Македонія
Разьмяшчэньне Пелаганійскі рэгіён
Адрас Прылеп, мікрараён Жабіна, вул. Лецэ Катэскі, д. 23[1]
Ключавыя фігуры Сымон Навумоскі (старшыня)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя заедкі, алей, прыправы, слодычы, падлівы
Абарачэньне 3 742,96 млн дэнараў (64,921 млн $; 2022 год)
Апэрацыйны прыбытак 78,456 млн дэнараў (1,36 млн $; 2022 год)
Чысты прыбытак 29,892 млн дэнараў (518 тыс. $; 2022 год)[2]
Лік супрацоўнікаў 639 (2023 год)
Аўдытар «Грант Торнтан»

«Вітамінка» — харчовае прадпрыемства Паўночнай Македоніі, заснаванае ў 1956 годзе ў Прылепе.

Да 1974 году вырабляла молаты чырвоны перац, пасьля чаго пашырыла вытворчасьць на гатовыя харчовыя вырабы. У 2021 годзе выручка склала 49 млн эўра. У 2023 годзе 47 % вырабаў паставілі за мяжу ў 30 краінаў[3]. На канец 2022 году найбольшымі пайшчыкамі прадпрыемства былі: Сымон Навумоскі (30%), Сашо Навумоскі (7%), Кірыл Бажыноўскі і Стэван Ігнатоўскі (па 6%), Марыка Навумоская і Наташа Стойкаўская (па 5%). Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавал ў Баўгарыі і Сэрбіі[2]. Прадпрыемства вырабляла заедкі, алей, воцат і запраўкі[4], супы, прыправы, харчовыя дадаткі і крупы[5], слодычы (у тым ліку шакаляд, печыва і мармэляд), намазкі і падлівы, а таксама распушчальныя напоі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
  2. ^ а б Мар'ян Андонаў. Фінансавая справаздача за 2022 год (57,6535 дэнары за даляр) (макед.) // АТ «Вітамінка», 20 красавіка 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
  3. ^ Мінуўшчына, прызначэньне і бачаньне (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
  4. ^ Алей, воцат і запраўкі (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 9 красавіка 2024 г.
  5. ^ Супы, прыправы, харчовыя дадаткі і крупы (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіны (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.