Гербы былых югаслаўскіх рэспублік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Гербы былі ў кожнай з 6 югаслаўскіх рэспублік. Герб зьяўляўся ў якасьці сымбаля дзяржаўнай улады на дакумэнтах рэспубліканскага ўзроўня, напрыклад на дакумэнтах рэспубліканскіх устаноў, на вадзяных знаках.

Так выглядалі гербы шасьці рэспублік СФРЮ:

Coat of Arms of the Socialist Republic of Bosnia and Herzegovina.svg
СР Босьнія і Гэрцагавіна
SR Montenegro coa.png
СР Чарнагорыя
Coat of Arms of the Socialist Republic of Croatia.svg
СР Харватыя
Coat of arms of Macedonia.svg
СР Македонія
SR Slovenia coa.png
СР Славенія
SR Serbia coa.png
СР Сэрбія

Гэтыя гербы спалучалі элемэнты гістарычных гербаў са знакамі новай сацыялістычнай палітычнай сыстэмы (нацыянальныя эмблемы на гербах Сэрбскай і Харвацкай сацыялістычных рэспублік). Славенская гара Трыглаў была сымбалем Славенскага Вызваленчага фронту падчас Другой сусьветнай вайны. У тых выпадках, дзе старыя эмблемы палічылі непадыходнымі, іх замянілі на неафіцыйныя нацыянальныя сымбалі: выява гары Лоўчэн c маўзалеем Пятра II Пятровіча для Чарнагорыі і трубы для Босьніі і Гэрцагавіны.

Рэспубліка Македонія і ў цяперашні час працягвае выкарыстоўваць герб часоў СФРЮ.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах