Герман Цітоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Герман Цітоў (11 верасьня 1935, Полкаўнікава, Алтайскі край — 20 верасьня 2000, Масква) — савецкі касманаўт, другі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюзу (9 жніўня 1961). Дублёр Юрыя Гагарына.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прызначаны ў атрад касманаўтаў у 1960 годзе. Абраны пілётам другога касьмічнага карабля «Усход-2», запушчанага ў жніўні 1961 году. 6-7 жніўня 1961 г. Герман Цітоў зьдзейсьніў касьмічны палёт працягласьцю 1 суткі 1 гадзіну, зрабіў 17 абаротаў вакол Зямлі, праляцеў больш за 700 тысячаў кілямэтраў.

У палёце меў пазыўныя «Арол». Спушчальны апарат прызямліўся паблізу горада Чырвоны Кут Саратаўскай вобласьці Расеі.

На момант палёту Герману Цітову было без аднаго месяца 26 гадоў, з гэтай прычыны ён зьяўляецца самым маладым з усіх касманаўтаў, якія пабывалі ў космасе. Пасьля палёту Цітоў удзельнічаў у розных касьмічных праграмах, пакуль у 1992 годзе не пайшоў у адстаўку.

Член КПСС з 1961 году, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970).

Балятаваўся ў першым (1993) і другім (1995) скліканьнях у Дзяржаўную Думу ад КПРФ. 14 траўня 1995 году перамог на давыбарах у Каломенскай акрузе. Уваходзіў у фракцыю КПРФ у першым і другім скліканьнях.

Памёр ад сардэчнага прыступу 20 верасьня 2000 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.