Горст Кёлер
| Горст Кёлер Horst Köhler |
|
| 13-ы прэзыдэнт Нямеччыны 9-ы Фэдэральны прэзыдэнт ФРГ |
|
|---|---|
| 1 ліпеня 2004 — 4 красавіка 2004 | |
| Папярэднік: | Йоханэс Рау |
| Наступнік: | Крыстыян Вульф |
| 8-й старшыня МВФ | |
| 1 траўня 2000 — 4 красавіка 2004 | |
| Папярэднік: | Мішэль Камдэсю |
| Наступнік: | Радрыга Рато |
| Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця | |
| верасень 1998 — красавік 2000 | |
| Папярэднік: | Жак Лярозьер |
| Наступнік: | Чарльз Фрэнк |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 22 лютага 1943 (69 гадоў) Хайдэнштайн |
| Партыя: | ХДЗ |
| Жонка: | Ева Кёлер(Бохнэт) |
| Дзеці: | дачка: Ульрыка сыны: Ёхен |
| Бацькі: | Эдуард Кёлер Лізавета Кёлер |
| Род: | Эканаміст |
| Адукацыя: | Цюбінгенскі ўнівэрсытэт |
| Рэлігія: | Лютэранства |
Горст Кёлер (па-нямецку: Horst Köhler; нар. 22 лютага 1943) — нямецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч. Паходзіць з сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Нямеччынай Польшчы.
[рэдагаваць] Кар’ера
З 1965 да 1969 году Кёлер вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Цюбінгене па спэцыяльнасьці «палітэканомія й паліталёгія». З 1969 да 1976 ён працаваў там як асыстэнт у Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. З 1976 да 1981 — у Фэдэральным міністэрстве эканомікі.
У 1982 Кёлер зьмяніў месца працы на Фэдэральнае міністэрства фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, з 1990 па 1993 выконваў ролю шэрпы (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.
З 1993 да 1998 ён быў прэзыдэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Германіі й наступныя 2 гады кіраваў Эўрапейскім банкам рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) у Лёндане.
У 2000—2004 — прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду.
У 2004—2010 — прэзыдэнт Нямеччыны. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказваньні наконт выкарыстаньня бундэсвэра для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Нямеччына абрала прэзыдэнта// «Радыё Свабода», 30 чэрвеня 2010
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Горст Кёлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Прэзыдэнты Фэдэратыўнай рэспублікі Нямеччына | ||
|---|---|---|
|
Тэадор Гойс · Гайнрых Любке · Густаў Хайнэман · Вальтэр Шэел · Карл Карстэнс · Рыхард фон Вайцзэкер · Раман Херцаг · Ёганэс Раў · Горст Кёлер · Енс Бёрнзэн1 · Крыстыян Вульф
|
||
| 1 — выканаўца абавязкаў | ||