Джузэпэ Гарыбальдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джузэпэ Гарыбальдзі
Джузэпэ Гарыбальдзі ў 1866 годзе
Джузэпэ Гарыбальдзі ў 1866 годзе
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 4 ліпеня 1807
Ніцца, Француская імпэрыя
Памёр: 2 чэрвеня 1882
Карпэра, Каралеўства Італія
Нацыянальнасьць: італьянец
Сужэнец: Q636688, Q3771693, Q3749358
Рэлігія: масонства
Appletons' Garibaldi Giuseppe signature.png

Джузэ́пэ Гарыба́льдзі (па-італьянску: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніцца, Француская імпэрыя2 чэрвеня 1882, Карпэра, Каралеўства Італія) — выбітны італьянскі генэрал і палітык. Разам з Камільлё Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзыні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.

Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымэнта, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх вайсковых кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фармаваньня адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянэрам. Гэтак ён быў прызначаны генэралам часовым урадам у Міляне ў 1848 годзе, а таксама генэралам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе вайсковым міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспэдыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.

Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за ягоны ўдзел у вайсковых апэрацыях у Паўднёвай Амэрыцы і Эўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як то Віктор Юго, Аляксандар Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленьнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.

Згодна з апісаньнем добраахвотнікі пад ягоным камандваньнем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джузэпэ Гарыбальдзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў