Дзед Талаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дзед Талаш, сапр. Васіль Ісакавіч Талаш (1844, Навасёлкі[1], Петрыкаўскі раён — 23 жніўня 1946, Навасёлкі) — удзельнік партызанскага руху ў польска-савецкай і Вялікай Айчыннай войнах, народны герой Беларусі, герой аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе Васіль Талаш стварае партызанскі атрад, які змагаецца з польскім войскам. Напрыканцы лістапада 1919 у Навасёлках спынілася каманда польскіх маракоў, якія па загадзе Пілсудзкага павінны былі пашырыць сваю ваенную флятылію на Прыпяці ў раёне Турава, Петрыкава, Мазыра. Сумесным ударам атрада чырвонаармейцаў, а таксама партызан Васіля Талаша ўсе матросы ў Навасёлках былі зьнішчаны[2].

Пасьля вайны — старшыня Навасёлкаўскага сельсавету, дэлегат VIII Зьезда Саветаў Петрыкаўскай вобласьці. З дакумэнтаў вядома, што Талаш неаднаразова на працягу некалькіх гадоў зьвяртаўся ў савецкія ворганы, з патрабаваньнем узнагародзіць сябе ордэнам Чырвонага Сьцяга. Супрацоўнічаў з ЧК, дапамагаючы выкрываць замежных шпіёнаў і шкоднікаў. Нейкі час тэрарызаваў Коласа, патрабуючы частку ганара за «Дрыгву». У той самы час яшчэ ў 1936 годзе Васіль Талаш не запісаўся ў калгас і жыў адзінаасобнікам[3].

З пачаткам ВАВ затрыманы немцамі як бальшавік. Аднак, дзед здолеў выкруціцца, спаслаўшыся на тое, што змагаўся з палякамі — ворагамі немцаў. Пазьней сыйшоў у партызаны. Па іншых зьвестках, знойдзеных у архівах: «В части использования в партизанском движении ряда лиц, указанных в Вашем решении, дед Талаш дал свое согласие участвовать в партизанском отряде — после того, как ему дали гектар покоса, до этого Талаш не соглашался, чувствовал себя обиженным, так как в прошлом его сняли с работы лесника, хотели изъять у него корову»[3].

У студзені 1943 году з вострава Зыслаў, што на Любаншчыне, выпраўлены на самалёце на Вялікую зямлю.

У Маскве наведваў фабрыкі, заводы, дзяржаўныя ўстановы, вайсковыя часці з агітацыйнымі расказамі пра баявыя справы беларускіх партызан. Жыў у гатэлі «Масква», дзе і сустрэўся зь Якубам Коласам. Гэтая сустрэча был зьнята на кінакамэру.

Напрыканцы 1943 Талаш вяртаецца ў толькі вызваленную Навабеліцу — ускраек Гомеля. Пасьля ў родную вёску Навасёлкі, дзе і жыў да канца жыцьця. Васіль Талаш пахаваны на петрыкаўскіх гарадзкіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік.[4]

Узанагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ордэн Чырвонага сьцяга

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзед Талаш стаўся героем вядомай аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва»
  • Кампазытар Анатоль Багатыроў у 1939 стварыў опэру «У пушчах Палесься»
  • Помнік Дзеду Талашу ўсталяваны ў Менску
  • У вёсцы Навасёлкі ў хаце Талаша цяпер працуе музэй прысьвечаны яго жыцьцю
  • У 2011 годзе на падставе аповесьці зьняты 4-сэрыйны фільм «Талаш»[5]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман «Дрыгва»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У рамане «Дрыгва», дзед Талаш мае імя Рыгор.
  • Таксама ў творы зьменены імёны Талашовых сыноў: малодшага Панаса насамрэч звалі Дзьмітрыем, а старэйшага Максіма — Данілам.
  • Сапраўдны Дзед талаш нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі, а ў рамане названа вёска Вепры.
  • Якуб Колас падчас напісаньня «Дрыгвы» ня быў знаёмы з Талашом, а твор пісаў на падставе нататкаў, якія перадаў яму ўдзельнік беларуска-ўкраінскай экспэдыцыі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У госці да дзеда Талаша Народная газета, 31.03.2011
  2. ^ «Я пазнаю тых байцоў…» Мікола ЖЫГОЦКІ
  3. ^ а б «Дед Талаш согласился участвовать в партизанском отряде только после того, как ему дали гектар покоса» Анастасі Зелянкова, Салідарнасьць
  4. ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — БЕЛТА. — Мінск: 2009. — С. 277. — 684 с.
  5. ^ Кінастудыя «Беларусьфільм» і тэлеканал «Беларусь 1» прапануюць прэм’еру.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікалай Жыгоцкі «Легендарны дзед»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Дзед Талашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў