Дэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі Малдова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэклярацыя пра незалежнасьць Рэспублікі Малдова (па-румынску: Declarația de independență a Republicii Moldova) ці Дэклярацыя незалежнасьці Малдовы — ліст, зацьверджаны 27 жніўня 1991 года Вярхоўным Саветам Малдаўскай ССР у законе №691 «Пра дэклярацыю пра незалежнасьць» пасьля правалу Жнівеньскага путчу ДКНС і аб'яўляў пра выхад Малдовы са складу СССР[1].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вярхоўны Савет Малдаўскае Савецкае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі абвяшчаў у гэтай дэклярацыі незалежнасьць Рэспублікі Малдова, прымаючы да ўвагі тысячагадовае мінулае малдоўскага народа і яго бесперапынную дзяржаўнасьць (пачынаючы з часоў Малдаўскага княства), а таксама падкрэсліваючы поўнае права на падобны крок. Дэклярацыя аб'яўляла несапраўднымі рашэньні Кючук-Кайнарджыйскага (1775) і Бухарэсцкага мірных дагавораў (1812) паміж Расеяю і Турэччынаю, вінавацячы абодва бакі ў рассячэньні нацыянальнай тэрыторыі; несапраўднымі таксама былі абвешчаны закон Вярхоўнага Савета СССР ад 2 жніўня 1940 «Пра ўтварэньне саюзнай Малдаўскай ССР» і Пакт Молатава-Рыбентропа ад 23 жніўня 1939 года, бо яны былі прыняты без уліку думкі насельніцтва Бэсарабіі, Букавіны і вобласьці Герца.

Дэклярацыя незалежнасьці спасылалася на дэклярацыю пра сувэрэнітэт Рэспублікі Малдова ад 23 чэрвеня 1990 года і шэраг апошніх дакументаў Вялікіх Нацыянальных Сходаў у Кішынёве, прынятых у 19891991 гадах, а таксама прызнавала поўнае права насельніцтва рэспублікі на байкот рэфэрэндуму пра захаваньне СССР ад 17 сакавіка 1991 года. Гэтыя лісты складалі глебу для прызнаньня сувэрэнітэту і дзяржаўнасьці Малдавіі. На глебе Хартыі ААН, у якой гаварылася пра раўнапраўе народаў і іх права на самавызначэньне, а таксама Гельсінскага апошняга акта Парлямант Малдовы афіцыйна абвясьціў Рэспубліку Малдову як сувэрэнную, незалежную і дэмакратычную дзяржаву. Афіцыйнай мовай, паводле Дэклярацыі, аб'яўлялася румынская мова на лацінскай графіцы, прынятая як афіцыйная яшчэ 31 жніўня 1989 года Парлямэнтам Малдовы[2].

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

278 дэпутатаў падпісалі гэты дакумент у 1991 годзе, і 27 жніўня стала дзяржаўным сьвятам краіны пад назвай Дзень незалежнасьці Рэспублікі Малдова. Прызнаньне незалежнасьці Малдавіі афіцыйна было адзначана 2 сакавіка 1992 года, калі краіна стала членам ААН.

Арыгінальны дакумент згарэў у 2009 годзе падчас хваляваньняў у Малдове, аднак у 2010 годзе ліст Дэклярацыі атрымалася аднавіць[3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]