Дэмэтра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэмэтра

Дэмэтра
багіня ўрадлівасьці й земляробства
Месцазнаходжаньне гара Алімп
Бацька Кронас
Маці Рэя
Браты і сёстры Зэўс Пасэйдон, Гадэс, Гестыя, Гера
Дзеці Пэрсэфона
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі Цэцэра

Дэмэтра (па-старажытнагрэцку: Δημήτηρ) у грэцкай міталёгіі багіня ўрадлівасьці й земляробства. Дачка тытанаў Крона і Рэі.

Міты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нараджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народжаная Геяй, немаўля Дэмэтра была паглочана разам з братамі й сёстрамі бацькам Кронам, але вызвалена Зэўсам. Працягнула барацьбу з тытанамі, распачатую братам Зэўсам.

Пэрсэфона[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была ў багіні Дэмэтры прыгажуня дачка Пэрсэфона. І паклаў на яе вока цар падзямельля Аід і з дазволу брата Зэўса ён выкрадае дзяўчыну пад час яе гульні ў Нісейскай даліне. Пачуўшы крык Пэрсэфоны, Дэмэтра кінулася ў Нісейскую даліну, але спазьнілася. Ня ведаючы куды дзелася дачка, маці адчула няшчасьце, і пачала пошукі дзяўчыны. Дзевяць дзён скіталася яна ў цёмных адзеньнях, на дзясяты даведалася ад Геліёса, што дачку выкраў Аід з дазволу Зэўса. Зразумеўшы бессэнсоўнасьць далейшых пошукаў, маці пакінула высокі Алімп, адраклася ад божага стану, і ў звычайным чалавечым адзеньні, зь вялікім горам пачала блукаць па сьвеце. Яе роспач суправаджалася вялікім смуткам, што распаўсюдзіўся па ўсёй зямлі: прырода згубіла свой цьвет, зямля перастала даваць ураджай, яшчэ большым смуткам напоўнілася чалавецтва. Пабачыўшы такую справу, Зэўс пасылаў да Дэмэтры багоў з просьбай вярнуцца на Алімп і вярнуць зямлі ўрадлівасьць. Але не жадала яна вяртацца, пакуль яе дачка знаходзіцца ў жудасным царстве Аіда. Таму грымотнік Зэўс паслаў Гермэса ў Аідава царства на дамову, каб той вярнў Пэрсэфону да маці на дзьве трэці року, а на адну трэць будзе жыць у Аіда. Пагадзіўся на гэта спадар смутнага царства, і адпусьціў Пэрсэфону, даўшы ёй праглынуць зерне граната, сымбаля шлюбу. Зьнікла ўсё гора, зазьзяла шчасьцем Дэмэтра, калі пабачыла дачку, зарадзіла зямля, жыцьцём напоўніўся сьвет. З той пары так і цягнецца: пакуль Пэрсэфона знаходзіцца ў Дэмэтры (дзьве трэці року) — зямля напаўняецца цьветам, а як толькі вяртаецца да Аіда (трэць року) — навакольле пагружаецца ў зімнюю смуту.

Трыпталем[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмэтра сама навучыла людзей апрацоўваць зямлю. Яна даравала сыну цара Элеўсына Трыпталему насеньне проса, якое праз год дало добры ўраджай. І паслала яна хлопца на калясьніцы, запрэжанай крылатымі зьмеямі ў сьвет, каб той навучыў людзей земляробству. Прыбыў ён у Скіфію да цара Лінха і абучыў яго тымі ведамі. Ганарлівы Лінх захацеў адняць у хлопца яго славу і вырашыў яго пазбавіцца, пагардзіўшыся сваёй гасьціннасьцю і падкраўся ўначы, ўзьнёс меч над сьпячым Трыпталемам і ў імгненьне быў паражоны Дэмэтрай, якая ператварыла цара ў дзікую рысь. Спужаная рысь зьбегла, а Трыпталем прачнуўшыся прадоўжыў сваё падарожжа на дэмэтравай калясьніцы.

Эрысыхтон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакарала Дэмэтра і цара Фэсаліі Эрысыхтона, які вераломна зрубіў стогадовае дрэва, якое служыла домам дзеля дрыады, любіміцы багіні. Наслала Дэмэтра на цара багіню голаду. Галодны Эрысыхтон ніяк не мог насыціцца і чым больш еў, тым яшчэ большы голад ён адчуваў. Урэшце ж цар стаў рваць зубамі сваё ж цела і памёр у страшэнных муках.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмэтрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў