Пэрсэфона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэрсэфона
AMI - Isis-Persephone.jpg
Пэрсэфона
Муж Аід
Бацька Зэўс
Маці Дэмэтра

Пэрсэфона (па-старажытнагрэцку: Περσεφόνη) у грэцкай міталёгіі дачка Зэўса й Дэмэтры.

Міты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкраданьне Аідам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадабалася прыгажуня Пэрсэфона цару падзямельля Аіду, і папрасіў той у брата свайго Зэўса забраць дзяўчыну да сябе ў жонкі. І вярхоўны дазволіў. Пад час гульні дзяўчыны ў квітнеючай Нісейскай даліне з сяброўкамі акіянідамі, прыцягнула яе ўвагу дзіўная кветка, але не ведала дзяўчына, што кветка гэтая ўзрошчана Геяй па просьбе самога Аіда. Як толькі наблізілася багіня Пэрсэфона да дзіўнай расьліны, так раптам разьвярнулася зямля побач яе, і выехаў на сваёй чорнай калясьніцы цар сумнага падземельля Аід, схапіў дзяўчыну і так жа раптам зьнік. Маці яе, Дэмэтра, па зьнікненьню Пэрсэфоны пала ў глыбокі смутак, і зжаліўся над ёй грымотнік Зэўс і паслаў да Аіда Гермэса з дамовай, каб той дазволіў дзяўчыне пакідаць ягонае царства на восем месяцаў, а пасьля вярнуцца. Згадзіўся Аід, і адпусьціў Пэрсэфону даўшы праглынуць зерне гранату - сымбаля шлюбу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэрсэфонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў