Енісей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Енісей
Енисей
Енісей
Енісей каля Краснаярску
Агульныя зьвесткі
Выток сутока рэкаў: Малы Енісей і Вялікі Енісей
Вышыня вытоку 3300
Вусьце Карскае мора
Краіны басэйну Манголія, Расея
Даўжыня 3487 км
Сярэднегадавы сьцёк 19 800 м³/с
Плошча басэйну 2 580 тыс. км²

Енісе́й (па-эвенкійску - Іонеcі «вялікая вада», па-хакаску - Кім, па-тувінску - Улуг-Хем - «вялікая рака», па-кецку- Хук, па-селькупску - Пӱӱл Тяас-қолд) — рака ў Сыбіры, адна з найвялікшых рэкаў сьвету й Расеі. Упадае ў Карскае мора Арктычнага акіяну.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва паходзіць ад эвенкійскага «Іонесі» — вялікая вада.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна з найдаўжэйшых рэкаў сьвету: даўжыня ад месца сутокі Вялікага й Малога Енісею — 3487 км, ад вытокаў Малога Енісею — 4287 км, ад вытокаў Вялікага Енісею — 4092 (4123) км. Паводле плошчы басэйну (2580 тыс. км²) Енісей займае 2-е месца сярод рэкаў Расеі (пасьля Абі) й 7-е месца сярод рэкаў сьвету. Для басэйну Енісею характэрная рэзкая асыметрычнасьць: яго правабярэжная частка ў 5,6 разы вышэй за левабярэжную.

Енісей ёсьць мяжой між Заходняе й Усходняе Сыбір'ю. Ад Саянаў да Арктычнага акіяну Енісей праходзіць праз усе кліматычныя зоны Сыбіры. Уласна Енісей пачынаецца ў месьце Кызыле на сутоку Вялікага й Малога Енісею.

Палеміка: Енісей альбо Ангара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе колькі прычынаў, паводле якіх сучасны Енісей ніжэй за суток з ракой Ангарой насамрэч можа лічыцца Ангарой:

  • пры сутоку з Енісеем Ангара нясе значна больш вады — ля паселішча Стрэлка сярэднегадавы сьцёк вады ў Енісее складае 3 350 м³/с, а ў вусьці Ангары — 4 530 м³/с
  • басэйн верхней часткі Енісея складае менш 400 тыс. км², то бок значна менш плошчы вадазбору Ангары — 1 040 тыс. км².

Такім чынам можна заключыць, што Енісей лічыцца галоўнай ракой з прычыны больш геалягічнае будовы ягонай рачной даліны й праз гістарычна склаўшыеся традыцыі.

Населенныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Енісей ля Кызылу

Месты (разьмешчанныя ўніз па цячэньні): Кызыл, Шаганар, Саянагорск, Мінусінск, Абакан, Дзіўнагорск, Краснаярск, Сасноваборск, Жалезнагорск, Лесасыбірск, Енісейск, Ігарка, Дудзінка.

Commons-logo.svg  Енісейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў