Запіскі з падпольля
| Запіскі з падпольля | |
| Записки из подполья | |
| Жанр: | аповесьць |
|---|---|
| Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Публікацыя: | 1864 |
«Запі́скі з падпо́льля» (па-расейску: Записки из подполья) — аповесьць Дастаеўскага, выданая ў 1864 годзе. Лічыцца першым творам, які адносіцца да філязоўскага кірунку экзыстэнцыялізм[1]. Аповед вядзецца ад першай асобы мінулым чыноўнікам, які жыве ў Пецярбугу.
[рэдагаваць] Сюжэт
«Запіскі» пачынаюцца прадстаўленьнем інтэлектуальных «находак» галоўнага героя. У першай чвэрці аповесьці прадстаўлены толькі адзін біяграфічны факт — што герой атрымаў спадчыну, звольніўся са службы і цалкам перастаў пакідаць сваю кватэру, сыйдучы ў «падпольле». Аднак у далейшым у сваіх запісках герой распавядае пра сваё жыцьцё — пра дзяцінства без сяброў, пра сваю стычку (якая ўспрымаецца гэтак толькі ім) з афіцэрам, і два эпізода з жыцьця, якія сталі, пры дапушчэньні аб праўдзівасьці запісак, самай значнай і прыкметнай падзеяй у жыцьці героя. Першая — гэта абед з даўнімі школьнымі таварышамі, на якім ён усіх пакрыўдзіў, раззлаваўся, і нават вырашыў выклікаць аднаго зь іх на дуэль. Другая — гэта маральныя зьдзекваньні над выляжанкай з публічнага дому, якой ён спачатку са злосьці спрабаваў паказаць усю агіднасьць яе становішча, пасьля, незнарок даўшы ёй свой адрас, сам трываў ад яе непераносныя пакуты, якія мелі свой корань у яго ўзлаванасьці і тым, што тот вобраз, якім ён перад ёй імкнуўся прадставіцца, меў ашаламляльнае разыходжаньне з сапраўдным яго станам. Усімі сіламі імкнучыся абразіць яе другі раз, гэтым дзеяньнем ён сканчвае сваё апавяданьне аб выхадах з «падпольлья», а з боку рэдактара гэтых запісак дадаецца, што наяўны працяг гэтых запісак — зноў інтэлектуальны прадукт героя — у існасьці, пусты і нікчэмны і ня можа прадстаўляць якой-кольвек цікавасьці чытацелю.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P.12
| Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі | ||
|---|---|---|
| Раманы |
Бедныя людзі · Прыніжаныя і зьняважаныя · Запіскі з падпольля · Злачынства і пакараньне · Гулец · Ідыёт · Д'яблы · Падлетак · Браты Карамазавы
|
|
| Аповесьці й аповеды |
Двайнік · Занатоўкі зь мёртвага дому · Раман у дзевяці лістах · Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары · Пан Прахарчын · Гаспадыня · Белыя ночы · Ёлка і вясельле · Палзункоў · Слабое сэрца · Чужая жонка і муж пад ложкам · Нетачка Нязванава · Маленькі герой · Дзядзюшкін сон · Сумленны злодзей · Пецярбурскія сны ў вершах і ў прозе · Брыдкі анэкдот · Кракадзіл · Вечны муж · Бабок · Мужык Марэй · Стогадовая · Ціхмяная · Два самагубства · Сон сьмешнага чалавека
|
|
| Публіцыстыка | ||
| Зьвязаныя артыкулы | ||