Зборная Ляпляндыі па футболе
| Ляпляндыя Sámi Spábbáčiekčanlihttu |
|||
| Фэдэрацыя | Саамская футбольная асацыяцыя | ||
|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | NF-Board | ||
| Трэнэр | Ісак Оле Хэта | ||
| Першая гульня | |||
(ліпень 1985) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
(24 лістапада 2006) |
|||
| Самая буйная параза | |||
(4 лістапада 2006) |
|||
| VIVA World Cup | |||
| Удзел | 3 (упершыню: 2006) | ||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2006) | ||
|
|||
Зборная Ляпляндыі па футболе — нацыянальная футбольная каманда саамаў, якія жывуць у паўночнай частцы Нарвэгіі, Швэцыі, Фінляндыі і Расеі. Зборная не зьяўляецца чальцом ФІФА і УЭФА і, такім чынам, не прымае ўдзелу ў іх турнірах.
Мэта Ляпляндзкай футбольнай асацыяцыі, якая кіруе камандай, атрымаць афіцыйны статус. З 2003 году зборная ўваходзіць у арганізацыю «NF-Board», якая праводзіць матчы неафіцыйных зборных.
Саамскія футбалісты, якія адхілілі запрашэньне ў нацыянальную зборную, аддаюць перавагу гуляць за традыцыйныя скандынаўскія зборныя, у тым ліку Мартэн Хэмст Пэдэрсан і Сігурд Рушфэльд. Стэфан Ністрэм з «ФК Мос» гуляў за моладзевую зборную Нарвэгіі, упершыню згуляў за саамскую зборную ў VIVA World Cup.
[рэдагаваць] Дасягненьні
У лістападзе 2006 году зборная Ляпляндыі прыняла ўдзел і перамагла ў першым кубку «VIVA World Cup» у Аксытаніі, арганізаваным NF-Board. Кубак байкатавалі шматлікія зборныя, якія не ўваходзяць у ФІФА зборныя, і Ляпляндыя разам з Аксытаніяй і Манака прэтэндавалі на перамогу. У групавым турніры саамскія футбалісты забілі 24 мячы ў 3 матчах, а ў матчы за першае месца разграмілі зборную Манака зь лікам 21:1.
[рэдагаваць] Міжнародныя матчы
| Дата | Месца правядзеньня | Лік | ||
|---|---|---|---|---|
| 24 лістапада 2006 | Аксытанія | 21:1 | ||
| 23 лістапада 2006 | Аксытанія | 14:0 | ||
| 20 лістапада 2006 | Аксытанія | 7:0 | ||
| 4 лістапада 2005 | Паўночны Кіпр | 2:6 | ||
| 3 лістапада 2005 | Паўночны Кіпр | Косава | 1:4 | |
| 28 ліпеня 2004 | Ляпляндыя | 1:1 | ||
| 7 жніўня 1998 | Швэцыя | 0:0 | ||
| ліпень 1992 | Эстонія | 1:2 | ||
| чэрвень 1991 | Ляпляндыя | 2:1 | ||
| кастрычнік 1990 | Эстонія | 0:2 | ||
| чэрвень 1987 | Аляндзкія астравы | 0:1 | ||
| чэрвень 1986 | Ляпляндыя | 2:0 | ||
| чэрвень 1985 | Аляндзкія астравы | 2:4 |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Зборныя — не чальцы ФІФА (NF-Board) | |
|---|---|
| Эўропа | |
| Азія | |
| Афрыка | |
| Акіянія | |
| Паўночная Амэрыка | |